Ян Тамашэўскі (, Жлобін — , Катынь) — паручнік пяхоты Войска Польскага, інжынер-гарняк, кавалер ордэна Virtuti Militari, ахвяра Катынскага расстрэла.
Біяграфія Нарадзіўся ў Жлобіне (тады — Магілёўская губерня Расійскай імперыі) у сям’і Юзафа і Антаніны з Садоўскіх. Скончыў агульнаадукацыйную гімназію ў Варшаве, затым вучыўся на механічным факультэце Варшаўскай палітэхнікі. У 1920 годзе быў мабілізаваны ў склад Добраахвотнай кавалерыі і ўдзельнічаў у польска-савецкай вайне, дзе праявіў сябе і атрымаў Срэбраны Крыж ордэна Virtuti Militari.
Пасля дэмабілізацыі аднавіў вучобу, якую працягваў у Кракаўскай гарняча-металургічнай акадэміі, дзе атрымаў дыплом інжынера. Працаваў у шахце «Вуек» у Катавіцах. У 1929 годзе праходзіў вайсковыя зборы ў 1-м палку швалежэраў. У 1931 годзе скончыў курс у Бедруску, атрымаў званне падпаручніка, у 1939 годзе — паручніка рэзервы. Меў прызыўную прыпіску да 71-га палка пяхоты ў Замбраве.
У верасні 1939 года ўдзельнічаў у баях у складзе 78-га палка пяхоты з Баранавіч. Пасля савецкага ўварвання трапіў у палон, знаходзіўся ў лагеры ў Казельску. У маі 1940 года быў пераведзены да распараджэння НКУС і паміж 11 і 13 траўня забіты ў Катыні.
Узнагароды Срэбраны Крыж ордэна Virtuti Militari № 2850
Літаратура Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego. Warszawa, 2000. ISBN 8390559072. Kawalerowie Orderu Virtuti Militari w mogiłach katyńskich. Warszawa, 2000. ISBN 838789379X. Убиты в Катыни. Масква: Мемориал, 2015. ISBN 978‑5‑78700‑123‑5.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1903 Катэгорыя:Памерлі ў 1940 Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жлобіне Катэгорыя:Польскія вайскоўцы Катэгорыя:Польскія інжынеры Катэгорыя:Ахвяры Катынскага расстрэлу Катэгорыя:Кавалеры ордэна Virtuti Militari (II Рэч Паспалітая) Катэгорыя:Удзельнікі польска‑савецкай вайны (Польшча) Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны (Польшча)