Дэкадэ́нцтва, таксама дэкада́нс ці яшчэ ўпа́дніцтва (ад , літ. «упадніцкі») — плынь у літаратуры і мастацтве канца XIX — пачатку XX ст., якая характарызуецца эстэтызмам, індывідуалізмам і амаралізмам. Часам упадніцтва разглядаюць як звяно паміж рамантызмам ХІХ стагоддзя і мадэрнізмам ХХ стагоддзя. Яшчэ адна назва гэтай літаратурнай і эстэтычнай плыні — fin de siècle (з )«Décadentisme: Définition simple et facile du dictionnaire», linternaute.fr, https://www.linternaute.fr/dictionnaire/fr/definition/decadentisme/.
Паходжанне Тэрмін «дэкадэнцтва» выкарыстоўваўся ўжо ў XVIII стагоддзі і сустракаецца, напрыклад, у Мантэск’ё. У той час яно вызначалася як тэндэнцыя ў паэзіі рымскіх паэтаў позняй антычнасці, якая характарызавалася ірацыяналізмам, песімізмам і эмацыянальнасцю. Першапачаткова гэты тэрмін меў прыніжальны характар, але ў XIX стагоддзі французскія паэты сталі надаваць яму пазітыўнае значэннеMichel Winock, Décadence fin de siècle, Paris, Gallimard, 2017.. Пэўны перыяд гэты тэрмін атаясамліваўся з тэндэнцыямі французскіх сімвалістаў (такіх як Шарль Бадлер, Поль Верлен і Арцюр Рэмбо)Dominique Rincé, Bernard Lecherbonnier, Littérature, textes et documents: xixe siècle, Paris, Nathan, 1986.. У публіцыстычным змесце — асабліва ў галіне псіхалогіі і парапсіхалогіі — рабіліся спробы вызначыць дэкадэнцтва ці ўпадніцтва як разнавіднасць неўрозу. У такім ключы ў 1868 у прадмове да «Красак зла» Шарля Бадлера Тэафіль Гат’е інтэрпрэтаваў паняцце «ўпадніцтва». Слова décadence, якое выкарыстоўваецца ў вершы Поля Верлена «Langueur», мае падобнае значэннеAlain Montandon (dir.), Mythes de la décadence, Clermont-Ferrand, Presses universitaires Blaise Pascal, coll. «Littératures», 2001..
Тэрмін быў папулярызаваны Анатолем Бажу, які заснаваў часопіс Le Décadent у 1886Richard Noël, Le mouvement décadent: dandys, esthètes et quintessents, Paris, Nizet, 1968..
На дэкадэнцтва моцна паўплываў г. зв. гатычны раман, у прыватнасці раман «Споведзь англійскага пажыральніка опіуму» Томаса дэ Квінсі, а таксама творы Эдгара Алана По, Джона Кітса і менш вядомага Джорджа КрабаJean de Palacio, Configurations décadentes, Peeters Leuven, La République des Lettres, 2007..
Твор «Наадварот» Жарыса-Карла Юісманса лічыцца «бібліяй дэкадэнцкай літаратуры»Jean de Palacio, Figures et formes de la décadence, Paris, Séguier, 2000..
Дэкадэнцкая літаратура
Да пісьменнікаў-дэкадэнтаў прылічалі ў Вялікабрытаніі Алджэрнана Сўінберна, Макса Бірбама, а таксама папулярную пісьменніцу Марыю Карэлі, у Ірландыі — Оскара Уайльда, Джорджа Мура, у Італіі — Габрыэле д’Анунцыё, Арыга Бойта, у Аўстрыі — Артура Шніцлера, Петэра Альтэнбэрга, у Польшчы — Станіслава Пшыбышэўскага, Леапольда Стафа, у Францыі — Жарыса-Карла Юісманса, Жуля Барбэ д’Арэвільі, Жазефа Пеладана, Рашыльд, Жана Ларэна, Жан дэ ла ВадэрLouis Marquèze-Pouey, Le mouvement décadent en France, Paris, Presses universitaires de France, coll. «Littératures modernes» (no 41), 1986., у Бэльгіі — Жоржа Радэнбаха і Эміля Верхарна, у Расіі — Інакенція Аненскага, Канстанціна Бальмонта, Фёдара Салагуба, Зінаіду ГіпіюсJósef Heistein: Décadentisme, symbolisme, avant-garde dans les littératures européennes. Wrocław/Paris 1987.. У Швецыі пісьменнік Яльмар Сёдэрберг належыць да ўпадніцкай літаратурнай плыні. У Румыніі прадстаўнікамі дэкадэнцтва з'яўляюцца Матэю Караджале, Ён Віня. У Чэхіі галоўным прадстаўніком упадніцтва лічыцца Карэл Главачэк. У Гішпаніі ўпадніцтва прэзентуе Рамон Марыя дэль Валье ІнкланJósef Heistein: Décadentisme, symbolisme, avant-garde dans les littératures européennes. Wrocław/Paris 1987.. Сярод нямецкіх упаднікаў варта прыгадаць пісьменніка Оскара ШмітцаDieter Kafitz: Decadence in Deutschland. Studien zu einem versunkenen Diskurs der 90er Jahre des 19. Jahrhunderts. Universitätsverlag C. Winter, Heidelberg 2004..
Адносна слаба быў прадстаўлены дэкадэнцкі эстэтызм у краінах Новага свету, у тым ліку ў ЗША. У ЗША дэкадэнтамі лічацца такія пісьменнікі, як Робэрт Чэмбэрс і Вінцэнт О’Саліван David Weir. Decadence and the Making of Modernism. University of Massachusetts Press, 1995..
Дэкадэнцкае мастацтва
Дэкадэнцкія матывы, сюжэты і вобразы ўслед за літаратурай пачалі праяўляцца ў графіцы, жывапісе, скульптурыJean Pierrot, L’Imaginaire décadent (1880—1900), Presses universitaires de France, coll. «Publications de l’Université de Rouen» (no 38), 1977..
Сярод мастакоў і мастачак дэкадэнцкага кшталту можна вылучыць наступных: Альфрэд Кубін (Аўстрыя), Жан Дэльвіль, Фелісьен Ропс, Эжэн Лярманс (Бельгія), Обры Бёрдслі (Англія), Франц фон Штук (Нямеччына), Гюстаў Маро, Марыс Д’юмон (Францыя) і іншLouis Forestier, «Germain Nouveau et le mouvement décadent», L’Esprit créateur, Poètes maudits ou décadents, Minneapolis, vol. IX, no 1, printemps 1969, p. 3—8..
Дэкадэнцтва ў Беларусі У Беларусі эстэтыка дэкадэнцтва паўплывала на творчасць мастакоў Віцебскай школыКазіміра Малевіча, Марка Шагала, Роберта Фалька, а таксама на Язэпа Драздовіча і інш. У літаратуры праявы дэкадэнцкага светаўспрымання (адчуванне трагічнай наканаванасці чалавечага існавання, надзвычайны суб’ектывізм, ускладненая, цьмяная сімволіка) характэрны асобным творам Цёткі, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Алеся Гаруна і іншДэкадэнцтва // Слоўнік «Культуралогія», Slounik.org, https://slounik.org/154120.html.
Крыніцы
Катэгорыя:Мастацкая літаратура Катэгорыя:Літаратурныя кірункі Катэгорыя:Сімвалізм