Галоўная акруга Баранавічы (гаўптгебіт; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка нацысцкай Германіі у складзе генеральнай акругі Беларусь рэйхскамісарыята Остланд. Цэнтрам акругі быў горад Баранавічы.
На чале галоўнай акругі стаяў галоўны камісар (гаўпткамісар), з 1 верасня 1941 года па 17 лютага 1943 года гэтую пасаду займаў групенфюрар СА Фрыдрых Фенц.
Гісторыя Створана на тэрыторыі Беларускай ССР 1 верасня 1941 года. Падзел тэрыторыі рэйхскамісарыята Остланд на галоўныя акругі ўводзіўся з відавочнымі планам на далейшае расшырэнне. Калі перспектывы расшырэння сталі вельмі слабымі, ад гэтага звяна адміністрацыйнай сістэмы адмовіліся. 4 сакавіка 1943 года галоўныя акругі скасавалі.
Адміністрацыйны падзел Была падзелена на пяць акруг (крайсгебіты, ):
акруга Баранавічы (); акруга Ліда (); акруга Слонім (); акруга Ганцавічы (); акруга Навагрудак ().
Крыніцы
Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:Генеральная акруга Беларусь