Тэставанне праграмнага забеспячэння — гэта праверка праграмнага забеспячэння на адпаведнасць патрабаванням. Тэставанне павінна аб’ектыўна і незалежна прадстаўляць інфармацыю аб якасці праграмнага забеспячэння і рызыцы яго збою пры выкарыстанні.

Тэставанне ўключае ў сябе пошук дэфектаў у паводзінах праграмы («багаў») і прабелаў у патрабаваннях (у тым ліку нефункцыянальных, такіх як прадукцыйнасць і бяспека).

Важнай мерай у тэставанні праграм з’яўляецца пакрыццё кода — працэнт зыходнага кода праграмы, які правяраецца існуючымі тэстамі.

Класіфікацыя

Існуюць розныя віды і падыходы да тэставання праграм у залежнасці ад мэтаў і ўмоў правядзення тэставання.

У залежнасці ад аўтаматызацыі працэса: Аўтаматызаванае тэставанне Мануальнае тэставанне

У залежнасці ад ведаў аб унутранай пабудове праграмы: Тэставанне чорнай скрыні Тэставанне белай скрыні

У залежнасці ад мэтаў тэставання: Функцыянальнае тэставанне Нефункцыянальнае тэставанне: Тэставанне прадукцыйнасці Юзабіліці-тэставанне Тэставанне бяспекі Тэставанне лакалізацыі

У залежнасці ад фармалізацыі працэса: Гнуткае тэставанне Тэставанне па каскаднай мадэлі Тэставанне Ad hoc

У залежнасці ад паўнаты працэса:

Smoke test/Sanity test Рэгрэсійнае тэставанне Прыёмачнае тэставанне

Гл. таксама Распрацоўка праграмнага забеспячэння

Крыніцы

Катэгорыя:Тэставанне праграмнага забеспячэння