Коўл Па́лмер (; нар. ) — англійскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і вінгер «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Англіі. Лічыцца адным з найлепшых маладых ігракоў у свеце, бо вядомы сваім спрытам, дрыблінгам і добрым пазіцыянаваннем«Impossible not to call Palmer top player — Pochettino». BBC Sport.«'Best player in the league' — Chelsea fans go crazy after Cole Palmer nets perfect 16-minute hat-trick against Everton». Goal.«Gary Lineker offers two-word Cole Palmer verdict after stunning Chelsea display». The Mirror..
Кар’ера Клубная далучыўся да акадэміі «Манчэстэр Сіці» яшчэ хлопчыкам, калі яму было восем гадоў. Прайшоў праз усе ўзросты акадэміі і быў капітанам у камандзе да 18 гадоў«Cole Palmer — Everything you need to know». Manchester City F.C..
30 верасня 2020 года Палмер дэбютаваў у асноўнай камандзе «Сіці» ў матчы чацвёртага раўнда Кубка футбольнай лігі«Palmer handed debut as City make four changes». Manchester City F.C., які скончыўся перамогай у гасцях над «Бернлі» з лікам 3:0. Першым голам адзначыўся 21 верасня 2021 года ў хатняй перамозе з лікам 6:1 над камандай Першай лігі «Уікам Уондэрэрс» у тым жа турніры«Manchester City 6–1 Wycombe: Holders come from behind to reach last 16». BBC Sport.. 16 кастрычніка Палмер з'явіўся ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Бернлі», і ў той жа дзень згуляў за каманду да 23 гадоў, дзе ўчыніў хет-трык«Manchester City’s Cole Palmer hit a hat-trick for U23 side hours after appearing for first team». Eurosport.. 19 кастрычніка Палмер забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у выязным матчы супраць «Бругэ». Матч скончыўся перамогай з буйным лікам 5:1«Club Bruges 1–5 Manchester City: Cole Palmer scores as Pep Guardiola’s side claim dominant win». BBC Sport.. 6 жніўня 2023 года поруч з Эрлінгам Голанам адзначыўся голам у матчы Суперкубка Англіі, але гэта не дапамагло здабыць тытул.
1 верасня 2023 года Палмер склаў сямігадовую працоўную ўгоду з «Чэлсі»«Cole Palmer signs for Chelsea». Chelsea F.C.«Chelsea sign Cole Palmer from Manchester City in £42.5m deal». BBC Sport.. Паведамлялася, што пачатковая сума трансферу склала 40 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, але патэнцыйна яна магла павялічыцца на 2,5 мільёны фунтаў стэрлінгаў. Ігрок паклаў пачатак выступы ў кашулі новай дружыны на наступны дзень, выйшаўшы на замену на 62-й хвіліне ў хатняй гульні з «Нотынгем Форэст». 7 кастрычніка забіў гол з пенальці ў матчы супраць «Бернлі», а таксама адзначыўся галавой перадачай. Паўабаронца хутка замацаваўся ў складзе, але сам клуб адгуляў сезон не вельмі ўдала. Ігрок стала забіваў за клуб, асабліва паспяховым быў адрэзак напрыканцы сезону. 30 сакавіка ігрок адзначыўся дублем у матчы з «Бернлі», а ў наступным туры ўчыніў хет-трык у браму «Манчэстэр Юнайтэд». 15 красавіка Палмер забіў чатыры галы ў браму «Эвертана», а сам матч скончыўся з лікам 6:0«Cole Palmer scores four as Chelsea stun abject Everton». The Telegraph.«Can you name every player to score four or more goals in a single PL match?». Planet Football..
Міжнародная 13 лістапада 2023 года Палмер атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Англіі перад адборачнымі матчамі чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць зборных Мальты і Паўночнай Македоніі «England men’s squad updates: Lewis, Palmer and Konsa called up». The Football Association.«Cole Palmer, Ezri Konsa and Rico Lewis are called up to England squad for Euro 2024 qualifiers». BBC Sport.. Ігрок дэбютаваў 17 лістапада, выйшаўшы на замену на 61-й хвіліне ў матчы супраць зборнай Мальты на стадыёне «Уэмблі»«England 2–0 Malta». BBC Sport..
Дасягненні «Манчэстэр Сіці»: Чэмпіён Англіі: 2023 Уладальнік Кубка Англіі: 2023 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2023 Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2023
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі