Сам па сабе (, 2009) — фільм-драма французскага рэжысёра Тоні Гатліфа. Галоўныя ролі выканалі франкамоўныя акцёры Марк Лавуан, Мары-Жазэ Кроз і Джэймс Цьерэ. Таксама акцёрскі склад фільма папоўнілі прадстаўнікі многіх нацыянальнасцей, такіх як албанцы, касавары, грузіны, сербы, французы, нарвежцы і дзевяць цыган, якіх Гатліф знайшоў у Трансільваніі.

Фільм быў натхнёны гісторыяй цыгана, які збег ад нацыстаў, а хавацца яму дапамагалі жыхары французскай вёскі. У фільме зафіксавана рэдка дакументаваная тэма генацыду цыган. Таксама ў фільме прысутнічае персанаж, прататыпам якога паслужыла Івет Ландзі, настаўніца французскай мовы, актыўная ўдзельніца французскага супраціву, якая была адпраўлена ў канцэнтрацыйны лагер за дапамогу цыганам у падробцы дакументаў.

У 2009 годзе атрымаў Гран-пры Манрэальскага кінафестывалю. Музыка да фільма атрымала намінацыю ў катэгорыі «Найлепшая музыка, напісаная для фільма» на 36-й штогадовай прэміі «Сезар». Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы 2009 года