Лунінецкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Лунінецкаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Лунінца ў будынку на вул. Чырвоная, 1.
Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аддзел унутраных спраў Фінансавы аддзел Аддзел па адукацыі Сектар культуры Сектар спорту і турызму Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Аддзел эканомікі Аддзел землеўпарадкавання Аддзел архітэктуры і будаўніцтва Аддзел ЖКГ Аддзел ЗАГС Аддзел юрыдычны і па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Старшыні З 17 траўня 2022 года — Аляксандр Іванавіч Савіна
Зноскі
Спасылкі .
Катэгорыя:Арганізацыі Лунінецкага раёна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Лунінецкі раён