Падатковы ўлік — гэта вядзенне рэгулярнага і бесперапыннага ўліку ўсіх аб’ектаў падаткаабкладання, а таксама вылічэнне падатковай базы шляхам складання разліковых карэкціровак на аснове даных бухгалтарскага ўліку.
Падатковы ўлік вядзецца выключна ў мэтах падаткаабкладання і ажыццяўлення падатковага кантролю і засноўваецца на даных бухгалтарскага ўліку і (ці) на іншых дакументальна пацверджаных даных аб аб’ектах, што падлягаюць падаткаабкладанню або звязаных з падаткаабкладаннемН.В. Комина, Т.А. Сахнович. Основы теории бухгалтерского учета: пособие для студентов экономических специальностей. — БНТУ, 2010. — ISBN 978-985-525-413-4.
Сутнасць Для мэт падатковага ўліку даходы плацельшчыкаў падзяляюцца на даходы ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), іншых каштоўнасцей, аб’ектаў маёмасных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці і даходы ад пазарэалізацыйных аперацыйСокольчик, Т. П. Бухгалтерский учёт и аудит : пособие. — Мн.: Акад.упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2009. — ISBN 978–985–457–898–9.
Выдаткі плацельшчыкаў падзяляюцца на выдаткі на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), іншых каштоўнасцей і маёмасных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці і на пазарэалізацыйныя выдаткі.
Рэгістры падатковага ўліку вядуцца плацельшчыкамі ў выглядзе спецыяльных форм на папяровых або электронных носьбітах. Памер падатковай базы вызначаецца па кожным падатковым плацяжы ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам.
Плацельшчыкі абавязаны весці наступныя рэгістры падатковага ўліку:
рэгістры даходаў — рэгістр даходаў ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг); рэгістр даходаў ад пазарэалізацыйных аперацый; рэгістр даходаў, атрыманых з-за мяжы; рэгістры выдаткаў — рэгістр выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю тавараў (работ, паслуг); рэгістр пазарэалізацыйных выдаткаў; рэгістр выдаткаў, якія прыпадаюць на даходы, атрыманыя з-за мяжы; рэгістр разліковых карэкціровак.
У Беларусі Абавязак вядзення падатковага ўліку ў Беларусі цалкам ускладзены на плацельшчыка. Парадак вядзення вызначаецца Падатковым кодэксам, а таксама Інструкцыяй, зацверджанай Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам па падатках і зборах.
Крыніцы
Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік Катэгорыя:Фінансы