Якуб Пятроўскі (; нар. ) — польскі футбаліст, паўабаронца балгарскага клуба «Лудагорац» і нацыянальнай зборнай Польшчы.

Кар’ера Клубная Пачаў кар’еру ў шэрагу польскіх клубаў. У 2015 годзе далучыўся да «Погані», у складзе якой 8 лістапада дэбютаваў у Экстракласе ў матчы супраць «Легіі». У 2017 годзе на час быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Стоміль», пасля чаго вярнуўся ў «Погань». 14 мая 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з бельгійскім клубам «Генк»«Genk haalt middenvelder Piotrowski». KRC Genk.. 28 кастрычніка дэбютаваў у новым клубе ў матчы супраць «Стандарду». Пазней гуляў за дзюсельдорфскую «Фартуну»«Oficjalnie: Jakub Piotrowski piłkarzem Fortuny Dusseldorf!». Futbol News., а ўлетку 2022 года ўзмацніў склад балгарскага клуба «Лудагорац»«Лудогорец привлече халф от Бундеслигата». ФК Лудагорац..

Міжнародная Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы 12 кастрычніка 2023 года ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць зборнай Фарэрскіх астравоў«Zwycięski debiut». 90minut..

Дасягненні «Генк»: Чэмпіён Бельгіі: 2019

«Лудагорац»: Чэмпіён Балгарыі: 2023, 2024 Уладальнік Кубка Балгарыі: 2023 Уладальнік Суперкубка Балгарыі: 2022, 2023

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Хэмнік Быдгашч Катэгорыя:Ігракі ФК Уда Свецце Катэгорыя:Ігракі ФК Погань Шчэцін Катэгорыя:Ігракі ФК Стоміль Ольштын Катэгорыя:Ігракі ФК Генк Катэгорыя:Ігракі ФК Ваасланд Беверэн Катэгорыя:Ігракі ФК Фартуна Дзюсельдорф Катэгорыя:Ігракі ФК Лудагорац Разград