Гета ў Бягомлі (лета 1941 — 2 кастрычніка 1941 года) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Бягомль Докшыцкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя У 1939 годзе ў Бягомлі пражывала 206 яўрэяў (10,1% насельніцтва)А. Шульман. Центр партизанской республики . Бягомль быў захоплены нямецкімі войскамі 2 ліпеня 1941 года. Акупацыя доўжылася 3 гады — да 1 ліпеня 1944 года.

Пасля акупацыі немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета, куды таксама сагналі і яўрэяў з бліжэйшых вёсак.

2 кастрычніка 1941 года гета ў Бягомлі было знішчана, амаль усе пакінутыя яшчэ ў жывых яўрэі (270 чалавек) былі забітыяПроект увековечения имен евреев, погибших в период Шоа (Холокоста). Витебская область , Яд Вашем.

Месца расстрэлу знаходзіцца адразу за перасячэннем цэнтральнай вуліцы Бягомля і шашы Мінск—ВіцебскЛ. Васерман. Рассказ о моей семье .

У гета Бягомля разам з усімі была забітая і бабуля (па бацьку) будучага галоўнага рабіна Расіі Адольфа Шаевіча, бацька якога нарадзіўся ў Бягомлі. Яе з трыма дочкамі і чатырма ўнучкамі (самай малодшай было два гады) немцы закапалі жывыміВоспоминания Розова Семена Юдовича .

Памяць Пасля вайны ахвяр генацыду яўрэяў з ушанаваннямі перапахавалі на хрысціянскіх пасялковых могілках і на месцы перапахавання ўсталявалі помнік «жыхарам Бягомля, якія загінулі ў гады вайны», на якім да 1997 года не было згадкі пра габрэяў.

Крыніцы

Літаратура

Бягомль Катэгорыя:Гісторыя Докшыцкага раёна Катэгорыя:Бягомль