Ко́стас Халькія́с (; нар. года, Ларыса, Грэцыя) — былы грэчаскі футбаліст. Выступаў у якасці брамніка. Правёў 32 сустрэчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера
Клубная Прафесійную кар’еру пачаў у 1995 годзе ў афінскім клубе «Панатынаікос», у 1996 годзе перайшоў у склад клуба «Апалон» з Смірні. У 1998 годзе Костас вярнуўся ў склад «Панатынаікоса»«Εγγύηση τα »δικά" του παιδιά». Athlitiki Echo., затым з 2001 года адгуляў два сезоны ў клубе «Іракліс», пасля чаго ў 2003 годзе зноў вярнуўся ў «Панатынаікос». У 2005 годзе згуляў 5 матчаў за «Портсмут»«Goalkeeper Chalkias leaves Pompey». BBC Sport., а ў 2006 годзе пераехаў у Іспанію ў клуб «Рэал» Мурсія, за які, аднак, не згуляў ніводнага матча. Улетку таго жа 2006 года перайшоў у «Арыс», а 28 мая 2008 года заключыў двухгадовы кантракт з клубам ПАОК, за які і працягваў гуляць да сканчэння кар’еры.
Міжнародная З 2002 года гуляў у складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі, разам з ёй станавіўся чэмпіёнам Еўропы 2004 года. На чэмпіянаце Еўропы 2012 года з'яўляўся самым старых іграком сярод усіх заяўленых каманд.
Дасягненні
Клубныя «Панатынаікос»: Чэмпіён Грэцыі: 2004 Уладальнік Кубка Грэцыі: 2004
Міжнародныя Грэцыя: Чэмпіён Еўропы: 2004
Крыніцы
Спасылкі Статыстыка на сайце National Football Teams Профіль на сайце weltfussball.de Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Грэцыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грэцыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Панатынаікос Катэгорыя:Ігракі ФК Іракліс Катэгорыя:Ігракі ФК Портсмут Катэгорыя:Ігракі ФК Арыс Салонікі Катэгорыя:Ігракі ФК ПАОК Фесалонікі