Ва́цлаў Ла́ціна (; , Глубока-над-Влтавай — , Рожмітал-пад-Тжэмшынам) — чэшскі празаік, паэт і гумарыст.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і суддзі; дзед — гісторык і пісьменнік .
Дзяцінства правёў у . У 1925 годзе скончыў гімназію ў Празе. Скончыў юрыдычны факультэт Карлавага ўніверсітэта (1925—1929). З 1930 працаваў у судзе спярша ў Хэбе, з 1934 — суддзёй. У 1945—1947 гадах супрацоўнік міністэрства інфармацыі, у 1947—1948 гадах раённы суддзя ў Празе, у 1948—1952 гадах сакратар у міністэрстве юстыцыі. У 1952—1953 гадах працаваў на . Ад 1953 года заняўся творчасцю. З 1973 года на пенсіі. Жыў у , апошнія гады жыцця правёў у доме састарэлых у Рожмітале-пад-Тжэмшынам.
Творчасць Вацлаў Лаціна найбольш праславіўся літаратурнымі пародыямі. Так, найпаспяховейшым яго творам лічыцца «Чытанка пра напісанку» (), у якой на адну тэму спарадаваныя стылі розных чэшскіх літаратараў. Парадыйны характар мелі і творы «Юрыдычны додэкамерон» () і «Румпэнданцы» (, у якой аўтар параду́е прыёмы навуковай фантастыкі.
Таксама тыповымі для яго былі сатырычныя тэксты, пісаныя з левых пазіцый. У часы Першай рэспублікі высмейваў найперш нацыянал-сацыялістаў, аграрыяў, сацыял-дэмакратаў і фашыстаў, па вайне — калабарантаў і спекулянтаў. Таксама аб’ектам яго насмешак былі , напрыклад у рамане-тэтралогіі «Шляхецкія забаўкі» (: Snobi táhnou, Architekt Solness, mistr zednický, Poruč psu, Jsme tu ještě).
У 1945 годзе ўвайшоў у першы склад рэдкалегіі сатырычнага часопісу «».
Творы
Паэзія Zježení (1925) Krysa na hřídeli (1926) Ozubené okno (1930) Plechový cirkus (1945) Železné koště (1947) Hřbitovní býlí (1951) Hovoří pan Jéminek (1951) Dnes a denně (1957) Malý atlas hub, tlam a pusinek (1959) Žlučové kameje (1965) Sekání dobroty a jiné básně (1992)
Проза Snobi táhnou (1945) Architekt Solness, mistr zednický (1947) Čtení o psaní (1947) Slyš a piš (1949) Měšťanské besedy (1953) Pozůstalí (1956) Vandrovní knížka (1959) Poruč psu (1959) Jsme tu ještě (1961) Volšovská preludia (1962) Posada lhářů (1962) Rumpedanti (1962) Co vám mám povídat (1966) Dódekamerón juristický (1968) Doma ve Volyni (1986)
П’есы Cirkus plechový (1946) — з , З. Ваўржынам і інш. Tři satiry (1949)
Пераклады на беларускую мову Твор «Зламаная ветка» Вацлава Лаціны пераклаў на беларускую мову Іван Навуменка.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:гумарысты Чэхіі