Фала́нгі (, адзіночны лік phalanx; ад ) — кароткія трубчастыя монаэпіфізавыя косці, якія ўтвараюць шкілет пальцаў канечнасцяў пазваночных жывёл.
Будова Фаланга з’яўляецца трубчастай косцю. Сярэдняя частка фалангі называецца целам (), праксімальны канец — асновай (), дыстальны канец — блокам ().
Дыстальныя фалангі маюць на сваім канцы патаўшчэнне (), якое з’яўляецца іх галоўным адрозненнем.
Чалавечыя фалангі У чалавека кожны палец, акрамя вялікага, складаецца з трох фаланг, а вялікі з дзвюх. Гэтыя тры фалангі называюцца асноўнай, сярэдняй і ногцевай. Фалангі ніжняй канечнасці адрозніваюцца ад фаланг верхняй канечнасці меншай даўжынёй. На пальцах рукі самая доўгая фаланга — асноўная трэцяга пальца, а найкарацейшая і найгрубейшая — асноўная фаланга вялікага пальца. Кожная фаланга ўяўляе сабой падоўжаную костачку, якая мае ў сярэдняй частцы (дыяфіз) форму паўцыліндра, плоская частка якога звернутая на далоневы, а выпуклая на тыльны бок. Канцавыя часткі фалангі (эпіфізы) нясуць сустаўныя паверхні.
У медыцына выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны для фаланг кісці і ступні:
праксімальная (асноўная) фаланга (); сярэдняя фаланга (), у вялікага пальца адсутнічае; дыстальная (ногцевая) фаланга ().
Фалангі кісці Праксімальныя фалангі пальцаў злучаюцца () з пясцевымі касцямі (праксімальная фаланга вялікага пальца — з I пясцевай, указальнага — з II, сярэдняга — з III, безыменнага — з IV, мезенца — з V). Паміж сабой фалангі злучаюцца міжфалангавымі суставамі (): суставы паміж праксімальнымі і сярэднімі фалангамі называюцца праксімальнымі (), паміж сярэднімі і дыстальнымі фалангамі — адпаведна дыстальнымі (); на вялікім пальцы маецца толькі адзін міжфалангавы сустаў.
Фалангі ступні Праксімальныя фалангі пальцаў ногі злучаюцца () з плюснявымі касцямі (праксімальная фаланга вялікага пальца — з I плюснявой, указальнага — з II, сярэдняга — з III, безыменнага — з IV, мезенца — з V). Паміж сабой фалангі злучаюцца міжфалангавымі суставамі, вялікі палец ногі таксама мае толькі адзін міжфалангавы сустаў.
Іншыя жывёлы thumb|300px|У жывёл (арангутан, сабака, каза, свіння, тапір, конь)
Кітападобныя У кітападобных колькасць фаланг значна большая. Гэта тлумачыцца тым, што ў іх дыяфізы і эпіфізы фаланг касцянеюць асобна і ўтвараюць як бы самастойныя фалангі.
Птушкі На задніх канечнасцях птушак можа быць ад дзвюх да чатырох пальцаў. У чатырохпальцых формаў колькасць фаланг звычайна 2—3—4—5, лічачы ад унутранага пальца вонкі, у трохпальцых 3—4—5. Вядомы шэраг выключэнняў: у буравеснікаў 1—3—4—5; у лелякоў 2—3—4—4, у некаторых стрыжоў 2—3—3—3.
У двухпальцага афрыканскага страуса, у якога захаваліся трэці і чацвёрты палец, па 4 і 5 фаланг адпаведна.
На крыле першы і трэці палец звычайна з адной фалангі, а другі з дзвюх, але і тут сустракаюцца выключэнні. Так, у дзённых драпежнікаў, курыных, амерыканскага страуса колькасць фаланг, лічачы ад унутранага пальца вонкі, 2—2—1; у качак, драфаў і іншых 2—3—1; у афрыканскага страуса 2—3—2; у казуара і ківі — толькі адзін палец з 3 фаланг.
Паўзуны Колькасць фаланг у паўзуноў невялікая, але непастаянная. Аднак на задніх канечнасцях выкапнёвай групы зверападобныя (Theromorpha), якая лічыцца продкам сысуноў, колькасць фаланг была той жа, што і ў сысуноў. У водных выкапнёвых груп заўраптэрыгій (Sauropterygia) і (Ichtyopterygia), якія мелі плаўнікападобную канечнасць, што нагадвала такую ж канечнасць кітападобных, колькасць фаланг была вялікай, як і ў кітападобных.
Земнаводныя Непастаянная колькасць фаланг і ў амфібій. У большасці выпадкаў у хвастатых амфібій (Urodela) пальцы маюць па дзве фалангі, акрамя чацвёртага, які мае тры, а ў бясхвостых (Anura) і пяты палец таксама мае тры фалангі. Дадатковыя пальцы складаюцца звычайна з адной фалангі, але часам і з дзвюх.
У грызуна Pedetes так званы praepollex (prae — рудыментарны, pollex — вялікі палец кісці) складаецца з дзвюх фаланг і мае кіпцюр. Калі прымаць першы палец амфібій за praepollex і praehallux (hallux — вялікі палец ступні), то ён таксама складаецца з дзвюх фаланг.
Высновы Прыведзеныя лічбы могуць быць зведзены ў табліцу: Групы жывёл Колькасць фаланг на пальцах,пачынаючы з унутранага пальцана задніх канечнасцях на пярэдніх канечнасцях I II III IV V I II III IV VСысуны большасць відаў 2 3 3 3 3 2 3 3 3 3 Чалавек 2 3 3 3 3 2 3 3 3 3 Птушкі Сокалападобныя — 2 2 1 — Курыныя — 2 2 1 — Качкі — 2 2 1 — Драфы — 2 2 1 — Казуары — — 3 — — Чатырохпальцыя птушкі большасць відаў 2, 3, 4, 5 — 1 2 1 — Буравеснік 1, 3, 4, 5 Ляляк 2, 3, 4, 4 Ківі — — 3 — — некаторыя са стрыжоў 2, 3, 3, 3 Трохпальцыя птушкі большасць відаў 3, 4, 5 — 1 2 1 —Двухпальцыя птушкі большасць відаў4, 5 Амерыканскі страус 4, 5 — 2 2 1 — Афрыканскі страус4, 5 — 2 3 2 — Паўзуны 2 3 4 5 3(4) 2 3 4 5 3(4) Земнаводныя Хвастатыя земнаводныя 2(1) 2 3 3 22, 2, 3, 2 Бясхвостыя земнаводныя 2 2 3 4 3 2, 2, 3, 3 Крыніцы
Літаратура Людина. / Навч. посібник з анатомії та фізіології. Львів. 2002. 240 с. «Анатомія людини», О. І. Свіридов, Київ, Вища школа, 2001.
Спасылкі
Катэгорыя:Ступня Катэгорыя:Косці ніжняй канцавіны Катэгорыя:Косці верхняй канцавіны