Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ()В Москве торжественно отметили День единения народов Беларуси и России // Официальный сайт Постоянного Комитета Союзного государства — дзяржаўнае свята ў Беларусі і Расіі, адзначаецца 2 красавіка. Гэтым днём у 1996 годзе падпісаны Дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, што меркавала яднанне эканамічнай прасторы і заканадаўчай базы дзвюх краін. Яшчэ праз год быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.
Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ўступіў у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі двух кіраўнікоў дзяржаў 26 студзеня 2000 года. Па ўмовах дагавора грамадзяне Расіі і Беларусі мелі роўныя правы ў сферы працы, аховы здароўя, адпачынку, адукацыі, і на бесперашкоднае перамяшчэнне на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. У рамках Саюзнай дзяржавы рэалізуецца мноства праграм у прамысловасці, будаўніцтве, засваенне космасу і іншым. Супрацоўніцтва дало старт для стварэння далейшых праграм сумеснай дзейнасці дзяржаў, так у 2015 годзе пачаў сваю працу Еўразійскі эканамічны саюз, гэтак жа Мытны саюз, Адзіная эканамічная прастора Расіі, Беларусі і Казахстана.
У 1997 годзе ЦБ РФ выпусціў памятную манету, прысвечаную гэтай падзеі.
Крыніцы
Катэгорыя:Саюзная Дзяржава Катэгорыя:Святы 2 красавіка Катэгорыя:Святы Беларусі Катэгорыя:Святы Расіі