Выбары ў Лёгтынг Фарэрскіх астравоў — апошнія выбары ў прадстаўнічы орган Фарэрскіх астравоў да атрымання самакіравання, якія прайшлі 8 лістапада 1946 года.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе ў маі 1945 года і аднаўлення адносін паміж Даніяй і Фарэрскімі астравамі абодвум бакам стала зразумела, што яны не могуць проста вярнуцца да даваенных умоў суіснавання. Усе партыі пагадзіліся з неабходнасцю стварэння новай канстытуцыйнай структуры для Фарэрскіх астравоў. Сацыя-дэмакрат не пагадзіўся з прапановай ўрада Даніі аб тым, каб Фарэрскія астравы надалей засталіся часткай Даніі. У выніку праект не атрымаў большасці галасоў з 12 членаў кіруючай кааліцыі сацыял-дэмакратаў і юніяністаў. Такім чынам, апазіцыйная Народная партыя змагла патрабаваць правядзення рэферэндуму. У выніку кароль Крысціян X Глюксбург не прызнаў вынік рэферэндума і другі раз за гісторыю астравоў распусціў Лёгтынг 25 верасня. Новыя выбары былі прызначаны каралём на лістапад 1946 года.

Вынікі Народная партыя, якая адкрыта выступала за аддзяленне ад Даніі і ініцыявала пры дапамозе сацыял-дэмакрата рэферэндум аб незалежнасці астравоў, страціла 3 мандаты ў Лёгтынгу. Былы сацыя-дэмакрат выступіў на выбарах як беспартыйны кандыдат, але не здолеў набраць неабходнай колькасці галасоў. Апазіцыная кааліцыя сацыял-дэмакратаў і юніяністаў, якая стварыла выбарчы блок, набрала на дваіх усяго толькі 6 мандатаў (СДП — 4, ПС — 2). Відавочная большасць у парламенце дэпутатаў, якія выступалі супраць аддзялення, і, такім чынам, пытання аб незалежнасці Фарэрскіх астравоў было знята з парадку дня.

Складаныя і цяжкія перамовы прывялі да кампрамісу — Закону аб унутраным самакіраванні 23 сакавіка 1948 года. Пасля гэтага, у маі 1948 года, быў сфарміраваны першы ўрад Фарэрскіх астравоў, прэм’ер-міністрам стаў прадстаўнік Партыі саюза Андрас Самуэльсан. Урад складаўся з кааліцыі партый: Партыя саюза (2 партфеля), Партыя самакіравання і Сацыял-дэмакратычная партыя (па 1 партфелі).

Вынікі рэферэндуму 1946 года адносна статуса Фарерскіх астравоў, на якіх больш за палову прагаласаваўшых выказаліся за аддзяленне ад Даніі і былі праігнараваныя дацкімі ўладамі, а таксама вынікі выбараў 8 лістапада, дзе большасць галасоў атрымалі праціўнікі поўнага самакіравання, прывялі да стварэння нова палітычнай сілы — Рэспубліканская партыя.

Вынікі выбараў

Крыніцы

Літаратура Løgtingsval skift á valdømi og flokkar (1906-2004) , hagstova.fo FAROES / DK 1945-2011 , parties-and-elections.eu Stjørnarskipanarmálið 1946, Føroya Skúlabókagrunnur Prozentuale Ergebnisse der Parteien von 1906 bis 2011 , in.fo Dagblaðið - 17. Sept. 1946, infomedia.dk. Zeitungsbericht über den Ausgang der Volksabstimmung vom 14. September 1946. Dagblaðið - 13. Nov. 1946 , infomedia.dk. Zeitungsbericht über den Ausgang der Løgtingswahl vom 8. November 1946.

1946 Катэгорыя:1946 год на Фарэрскіх астравах Катэгорыя:Падзеі 8 лістапада Катэгорыя:Лістапад 1946 года Катэгорыя:Выбары 1946 года