Міжнародны камітэт славістаў (МКС) — выканаўчы орган міжнароднага аб’яднання славістаў, заснаваны ў 1955 годзе ў Бялградзе на Міжнароднай нарадзе славістаў. Мае на мэце наладжванне міжнароднага супрацоўніцтва славістаў для спрыяння развіццю навук пра славянскія мовы і літаратуры, вывучэнню гісторыі і культуры славянскіх народаў.

Структура Міжнародны камітэт славістаў узначальвае старшыня, які выбіраецца на 5 гадоў ад краіны, дзе адбудзецца чарговы з’езд. Пры камітэце дзейнічаюць камісіі, якія каардынуюць працу славістаў па сваім профілі ў міжнародным маштабе. Праз кожныя 5 гадоў Міжнародны камітэт славістаў склікае Міжнародныя з’езды славістаў. Паміж з’ездамі праходзяць пленарныя пасяджэнні, на якіх разглядаюцца навуковая праблематыка чарговага з’езда, яго праграма, структура і колькасны склад, абмяркоўваецца дзейнасць навуковых камісій, выданне прац з’езда і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Міжнародныя навуковыя арганізацыі Катэгорыя:Славістыка Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1955 годзе