Уладзіслаў Мар’янавіч Дукса () — беларускі футбаліст, паўабаронца. Трэнер клуба «Смаргонь».
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родных Солах некалькі разоў на тыдзень, калі да іх прыязджаў Майсейчанка Андрэй Іванавіч. Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. Неўзабаве атрымаў запрашэнне ад Андрэя Іванавіча Майсейчанкі ў «Смаргонь». Пасля заканчэння сезона 2013 года завяршыў кар’еру гульца. З’яўляецца рэкардсменам клуба па згуляных матчах у афіцыйных сустрэчах, а менавіта 342 матчы ва ўсіх турнірах.
Трэнерская кар’ера
Першапачаткова стаў трэнерам ДЮСШ у Смаргоні. Пазней стаў трэнерам у футбольным клубе «Смаргонь». Сезон 2021 года правёў як трэнер дублюючага складу, а таксама выконваў абавязкі галоўнага трэнера. У сезоне 2022 года стаў асістэнтам галоўнага трэнера ў асобе Ігара Трухава.
Сям’я Бацька беларускі празаік і паэт Мар’ян Мікалаевіч Дукса. Сын Мацвей Дукса таксама прафесійны футбаліст.
Зноскі