Джыбрыль Ібрагім Махамед (; ) — суданскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, лідар Руху за справядлівасць і роўнасць (з 2012), міністр фінансаў Судана (2021—2022).

Біяграфія Нарадзіўся ў Аль-Ціне, Паўночны Дарфур. Ва ўзросце чатырох гадоў страціў бацьку. Скончыў Хартумскі ўніверсітэт, хутка пакінуўшы Судан. Наступныя 7 гадоў вучыўся ў магістратуры ва ўніверсітэце Мэйдзі (Японія).

Пазней вярнуўся на радзіму, але з-за сваіх апазіцыйных поглядаў у 2000 годзе з’ехаў у Дубай. На працягу 6 гадоў працаваў эканамічным саветнікам групоўкі «Рух за справядлівасць і роўнасць». У 2006 годзе накіраваўся ў Вялікабрытанію і стаў кіраваць міжнароднымі сувязямі групоўкі, уваходзіў у перамоўныя групы баевікоў на няўдалых мірных перамовах у Абуджы і Досе. Раней выкладаў на кафедры эканомікі ва Універсітэце караля Сауда ў Саудаўскай Аравіі.

26 студзеня 2012 года, пасля гібелі свайго брата Халіла, абраны старшынёй Руху за справядлівасць і роўнасць.

У кастрычніку 2020 года падпісаў з урадам мірнае пагадненне ў Джубе, якое паклала канец Дарфурскаму канфлікту. 10 лютага 2021 года прызначаны міністрам фінансаў у кабінеце Абдалы Хамдока. Захаваў пасаду нават пасля звяржэння Хамдока.

У сакавіку 2023 года Джыбрыль Ібрагім выступіў за інклюзіўны ўрад і, у канчатковым рахунку, інтэграцыю ўсіх груповак ва Узброеныя сілы Судана.

У пачатку канфлікту паміж САП і УСС у красавіку 2023 года заняў нейтралітэт і заклікаў да спынення баёў. У верасні ў доме палітыка ў Аль-Мансіі, Хартум, быў праведзены ператрус, і кіраўнік яго аховы быў затрыманы Сіламі аператыўнай падтрымкі. У лістападзе Джыбрыль Ібрагім абвясціў, што яго групоўка будзе ўдзельнічаць у вайне на баку ўрадавых войск.

Крыніцы

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Палітыкі Судана Катэгорыя:Правадыры паўстанняў Катэгорыя:Міністры фінансаў Катэгорыя:Эканамісты паводле алфавіта