Ко́фала () — газаваны безалкагольны напой, які выпускаўся ў Чэхаславакіі з 1959 года першапачаткова як альтэрнатыва недаступным заходнім кока-коле і пепсі. Цяпер вырабляецца аднайменнай кампаніяй на заводах у Чэхіі і Славакіі.
Кампанія з'яўляецца самым вядомым вытворцам напояў у Цэнтральнай Еўропе, яе прадукцыя прадаецца не толькі на чэшскім і славацкім, але і замежных рынках. У 2007 годзе продажы дасягнулі 4400000000 чэшскіх крон.
Была створана ў межах дзяржаўнай праграмы па выкарыстанні лішкаў кафеіну пры абсмажванні кавы.
Аснова - фруктовы сіроп з яблыкаў і парэчак, дапоўнены сіропам з вішні і маліны. Сіроп гатуюць за адзін раз на ўвесь сезон вытворчасці, таму год ад года смак можа змяняцца ў залежнасці ад надвор'я ў сезоне і ступені спеласці пладоў.
Таксама ў склад уваходзіць цукар, карамель, каляндра, карыца, экстракт саладкакораня і водар апельсінавага дрэва.
У параўнанні з Пэпсі або Кока-Колай Кофала ўтрымоўвае на 30 % менш цукру і не ўтрымоўвае артафосфарную кіслату,
Катэгорыя:Чэшская кухня