Сар’я () — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на поўнач ад Верхнядзвінска, на правым беразе ракі Сар’янкі. З’яўляецца цэнтрам Сар’янскага сельсавета.
Насельніцтва вёскі складае 514 чалавек (2010). Праз паселішча праходзіць дарога абласнога падпарадкавання Верхнядзвінск — Асвея.
Назва Назва паселішча паходзіць ад назвы ракі Сар’янкі (раней Сар’і), на якой паселішча ўзнікла.
Назва ракі Сар’я старабалцкага паходжання, адпачатная форма назвы — *Sarija.
Гідранімічныя аналагі — літоўская рачная назва Saria, пруская Sar-apeK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 512.. Яны звязаныя з індаеўрапейскім коранем *ser- / *sor- «цячы», вытворныя якога з цягам часу зніклі з балцкай лексікі, саступіўшы месца сінонімамA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 291.H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 40-41..
Корань пашыраны з дапамогай балцкага гідранімічнага пашыральніка -ij-, як у балцкіх рачных назвах тыпу Vilkijà, Juodijà, *Īlijā (> Ілія). У сучаснай літоўскай мове ў гэтага пашыральніка, раней шматфункцыйнага, захавалася функцыя ўтвараць зборныя назоўнікі (vyras «муж; мужчына» — vyrijà «мужчыны; мужы, мужжо»)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T.1. Vilnius, 1996. С. 80-83.. Блізкі яму пашыральнік -ej- у рачных назвах тыпу Бабруя, Мярэя.
Значэнне назвы Сар’я можна прыблізна перадаць як «Цякучая, плыткая (рака)».
Гісторыя
Сар’я належала магнацкаму роду Сапегаў, у адным пісьме якіх і было першае згадванне горада ў 1506 годзе. У 1753 годзе яна была выкуплена Лапацінскімі.
Перад вайной, у вёсцы жыло 193 чалавекі ў 34 дварахСарья .
У 1772 годзе Росіцу ўключыла ў свой склад Расійская імперыя, знаходзілася ў Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. У 1850 годзе (па іншых сведчаннях — у 1852 годзе) Ігнат Дамінік Лапацінскі пачаў будаўніцтва ў Сар’і каменнай рыма-каталіцкай царквы, якая, па некаторых звестках, была асвечана ў 1857 годзе. У 1865 годзе, пасля паўстання 1863—1864 гадоў, царква была канфіскавана ўладамі «за хараство» («за великолепие») і перададзена РПЦ.
У жніўні 1941 — чэрвені 1942 гадоў у ваколіцах вёскі дзейнічала камуністычнае падполле, члены якога ў сувязі з пагрозай выкрыцця, пайшлі ў лесШымук, Б. Сар’янскае патрыятычнае падполле / Барыс Шымук // — С. 231.. У лютым 1943 года вермахтам войскамі былі спалены 34 дамы, забіта 69 чалавек.
У 1924—1954 гадах і з 1973 года цэнтр сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)..
У 1989 годзе храм вярнулі рыма-каталікам, але ў 1990 годзе храм быў зноў перададзены РПЦ, а парафія была перайменованна на Успення Прасвятой Багародзіцы (на 2009 год налічваў усяго 600 чалавек). Праз год у касцёле аднавіліся набажэнствы.
Па прадстаўленні Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў пастановай Савета Міністраў СССР ад 27.09.1990 г. храм быў вернуты ў бясплатнае карыстанне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 года касцёл выкарыстоўваецца суполкай РПЦ у вёске Сар’я.
У 2008 годзе Сар’я атрымала афіцыйны статус аграгарадка.
Насельніцтва
1863 год — 379 чалавек; 1999 год — 564 чалавекі; 2009 год — 514 чалавек.
Прадпрыемствы і арганізацыі На тэрыторыі аграгарадка размешчаны КУВСХП «Дрысенскі», у якім працуе 178 чалавек. Гаспадарка спецыялізуецца на малочна-раслінаводчым кірунку. У Сар’і знаходзяцца Дом культуры, філіял Асвейскай музычнай школы, філіял ААТ «Беларусбанк».
Дзейнічае рэгулярнае аўтобусная паведамленне з Верхнядзвінскам і па мясцовым напрамках.
Славутасці
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1852—1857) — . За 2 км у напрамку на поўдзень ад аграгарадка ў 1982 годзе насыпаны курган з абеліскам на ім на месцы вёскі Абразеева, спаленай разам з 36 жыхарамі ў лютым 1943 года ў час карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад «Зімовае чараўніцтва». Сар’янскі парк (у ім знаходзіцца рэдкая, характэрная толькі для Паўночнай Амерыкі — хвоя веймутава). Помнік ахвярам вайны (1974). Братэрская могілка камуністычных салдат і партызан (1962). Мемарыяльная дошка ў гонар камуністычных падпольшчыкаў. Мемарыяльная дошка ў гонар большавіка Пятра Барэвіча.
Славутыя ўраджэнцы Ян Лапацінскі (1747—1810) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Віктар Шадурскі (нар. 1961) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар. Ігнат Дамінік Лапацінскі (1822—1882) — памешчык, фундатар касцёла, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў. Станіслаў Лапацінскі (1851—1923) — юрыст, сын Ігнація Лапацінскага, член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі. Эдуард Самуйлёнак (1907—1939) — беларускі празаік, драматург.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сар’янскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна