Ірына Уладзіміраўна Шчасная (нар. ) — беларуская грамадская актывістка, рэдактарка тг-каналаў.
Біяграфія Была рэдактаркай тэлеграм-каналаў, сярод якіх «Мая краіна Беларусь».
Затрымана 18 лістапада 2020 года супрацоўнікамі Следчага камітэта. 27 лістапада ёй прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Суд па крымінальнай справе супраць сямі асоб (Павел Севярынец, Зміцер Казлоў, Ірына Шчасная, Яўген Афнагель, Павел Юхневіч, Максім Вінярскі і Андрэй Войніч) пачаўся 12 траўня і праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя Ірына Ланчава асудзіла Ірыну Шчасную да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Адбывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4. Сімвалічнай хроснай яе стала дэпутатка Еўрапарламента Моніка Хольмаер.
Ірына Шчасная выйшла на волю 29 чэрвеня 2024 года. Праз два дні пасля вызвалення пакінула Беларусь, каб уз’яднацца з сям’ёй — сынам і мужам.
Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»