Гета ў Лунінцы (сакавік — 4 верасня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Лунінец і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя У 1931 годзе ў Лунінцы пражывалі 2232 (8072Леонид Смиловицкий Скромное обаяние мастеров ) яўрэя — 22,3% жыхароў. На 1 верасня 1939 года ў горадзе жылі 4153 яўрэі (1743 мужчыны, 1470 жанчын і 940 дзяцей) — 36,4% насельніцтваГосударственный архив Брестской области (ГАБО), — фонд 2136, опись 1, дело 7, лист 1;.
Горад быў заняты нямецкімі войскамі 10 ліпеня 1941 года. Акупацыя доўжылася 3 гады — да 10 ліпеня 1944 года.
10 жніўня (у ліпені) 1941 года нацысты пад падставай рэгістрацыі і накіравання на працу сабралі 1312 лунінецкіх мужчын-яўрэяў ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў і расстралялі ва ўрочышчы Могула.
На 20 студзеня 1942 года ў горадзе заставалася 1816 (1916) яўрэяў (114 мужчын, 1189 жанчын і 613 дзяцей).
У сакавіку 1942 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Лунінцы гета, якое займала тэрыторыю вуліцы Акруговай, сагнаўшы туды 3000 чалавек з Лунінца і бліжэйшых вёсак.
Гета знішчалася на працягу жніўня—верасня 1942 года. 4 верасня 1942 года прыкладна да 16:00 былі забітыя апошнія вязні Лунінецкага гета — 2932 чалавекі, сярод якіх было 1429 жанчын і 1397 дзяцейНациональный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 845, опись 1, дело 13, листы 12-13; дело 57, лист 37Зональный государственный архив в г. Пинске, — фонд 118, опись 1, дело 5, 9;.
Перад расстрэлам з калоны былі адабраны 100 рамеснікаў і адпраўленыя назад. Іх таксама неўзабаве расстралялі — у сярэдзіне кастрычніка.
Памяць У 1967 годзе на брацкай магіле ахвяр генацыду яўрэяў у Лунінцы ва ўрочышчах Могула і Бараўшчына (вуліца Прамысловая) быў усталяваны абеліск.
Крыніцы
Літаратура
Лунінец Катэгорыя:Гісторыя Лунінецкага раёна Катэгорыя:Лунінец