Мятліца тонкая (Agrostis tenuis) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства метлюжковых.

Апісанне

Вышыня 15—60 см. Сцябло тонкае, гладкае. Лісце з кароткімі тупымі язычкамі. Мяцёлка пасля цвіцення раскідзістая, з даволі гладкімі галінкамі.

На Беларусі расце на сухадольных лугах, уздоўж дарог, у населеных пунктах, сухіх лясах. Прыдатная для стварэння на бедных пясчаных глебах пашы для авечак.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Травы