Лідзія Дэвіс (; , Нартгемптан, Масачусетс, ЗША) — амерыканская пісьменніца, вядомая перш за ўсё сваімі апавяданнямі. Лаўрэат Міжнароднай Букераўскай прэміі (2013). Вядомая таксама як перакладчык французскай літаратуры, перакладала на англійскую мову творы Марселя Пруста, Гюстава Флабера, П’ера Жана Жува, Марыса Бланшо, Мішэля Лейрыса, Мішэля Фуко, Мішэля Бютора. Член Амерыканскага філасофскага таварыства (2021).

Біяграфія Нарадзілася 15 ліпеня 1947 года ў Нортгемптане, штат Масачусетс, у сям’і Роберта Горхэма Дэвіса, крытыка і прафесара англійскай мовы, і , пісьменніцы, настаўніцы і мемуарысткі.

З пятага па восьмы клас вучылася ў ў Нью-Ёрку. У 1965 годзе скончыла . Вучылася ў Барнардскім каледжы, і ў той час ў асноўным пісала вершы.

У 1974 годзе Дэвіс выйшла замуж за Пола Остэра, ад якога ў яе быў сын Дэніэл (1977—2022). Остэр і Дэвіс пазней развяліся; Цяпер Дэвіс замужам за мастаком Аланам Коўтам, ад якога ў яе ёсць яшчэ адзін сын Тэа Коўт.

Заслужаны прафесар Олбаніўскага ўніверсітэта, штат Нью-Ёрк. Заслужаны пісьменнік Ліліян Вернан у Нью-Ёркскім універсітэце ў 2012 годзе.

Выбраныя творы The Thirteenth Woman and Other Stories, Living Hand, 1976 Sketches for a Life of Wassilly. Station Hill Press. 1981. ISBN 978-0-930794-45-3. Story and Other Stories. The Figures. 1983. ISBN 978-0-935724-17-2. Break It Down. Farrar Straus & Giroux. 1986. ISBN 0-374-11653-9. The End of the Story. Farrar Straus & Giroux. 1994. ISBN 978-0-374-14831-7. (раман) Almost No Memory. Farrar Straus & Giroux. 1997. ISBN 978-0-374-10281-4. Samuel Johnson Is Indignant. McSweeney’s. 2001. ISBN 978-0-9703355-9-3. Varieties of Disturbance. Farrar Straus & Giroux. May 15, 2007. ISBN 978-0-374-28173-1. Proust, Blanchot, and a Woman in Red. Center for Writers and Translators. 2007. ISBN 9780955296352. The Collected Stories of Lydia Davis. Farrar, Straus & Giroux. 2009. ISBN 978-0-374-27060-5. The Cows. Sarabande Books. 2011. ISBN 9781932511932. (republished in Can’t and Won’t) Lydia Davis: Documenta Series 078. Hatje Cantz. 2012. ISBN 9783775729277 Can’t and Won’t: Stories. Farrar, Straus and Giroux. 2014. ISBN 9780374118587. Essays One. Farrar, Straus and Giroux. 2019. ISBN 9780374148850. Essays Two. Farrar, Straus and Giroux. 2021. ISBN 9780374148867. Our Strangers: Stories. Bookshop Editions. 2023. ISBN 9798987717103.

Крыніцы