Рыфская мова (саманазва: tarifit / ⵜⴰⵔⵉⴼⵉⵜ, , , ) — мова рыфаў, адносіцца да групы берберскіх моў, распаўсюджана на поўначы Марока. Носьбітамі рыфскай мовы па ўсім свеце з'яўляюцца каля 4 мільёнаў чалавек. Як правіла, гэтыя людзі шматмоўныя і валодаюць адначасова арабскай.thumb|Мараканец-носьбіт рыфскай мовы|злеваРыфская мова прызнаная ў Марока адной з афіцыйных моў і выкарыстоўваецца ў дзяржаўным справаводстве.

Пісьменнасць Раней у якасці графічнай асновы рыфскай мовы выкарыстоўваўся арабскі алфавіт. У наш час больш распаўсюджаны лацінскі алфавіт. У 1970-х гадах прадпрымаліся спробы адаптаваць старажытналівійскае пісьмо, якім карыстаюцца ў роднасных туарэгскіх мовах.

Класіфікацыя 220px|thumb|Арэал рыфскай мовы на поўначы Марока|злева Паводле класіфікацыі, прадстаўленай у даведніку моў свету Ethnologue, мова рыф (тарыфіт) разам з мовай сенхаджа ўтвараюць адну з 6 падгруп зенецкай групы паўночнаберберскай галіны.220px|thumb|Доля гаворачых на рыфскай мове ў абласцях і правінцыях Марока (паводле даных перапісы 2004 года)У класіфікацыі, апублікаванай у працы С. А. Бурлак і С. А. Старасціна «Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства», названая падгрупа ў складзе зенецкіх моў пазначана як «паўночнамараканская». Брытанскі лінгвіст Роджэр Бленч уключае ў склад рыфскага кластара мовы і (ці) дыялекты шаўя, тыдыкельт, туат, гхмара, тлемсен і шэліф басін. Мова сенхаджа (сенхажа) аднесена ў гэтай класіфікацыі да групы мзаб-уаргла.

Рыфская мова ўключае заходні, цэнтральны і ўсходні дыялекты.

Крыніцы

Літаратура Языковая ситуация в странах Азии и Африки : [Сборник статей] / АН СССР. Ин-т народов Азии ; [Ред. коллегия: И. Ф. Вардуль и др.]. - Москва : Наука, 1967. - 191 с. : граф., карт.; 21 см.

Спасылкі

Tarifiyt Berber Vocabulary List (from the World Loanword Database) Ethnologue report on Tarifit INALCO report on Tarifit (fr) Site 100 % in Tarifit

Катэгорыя:Мовы Марока Катэгорыя:Мовы Іспаніі Катэгорыя:Мовы Алжыра Катэгорыя:Бербера-гуанцкія мовы