У (Усходняя У) () — адно з трох кітайскіх царстваў (222—280 гг.) перыяду Саньго. Займала тэрыторыю паўднёвага і паўднёва-ўсходняга Кітая (сярэдняя і ніжняя плынь р. Янцзы і раёны на поўдзень ад яе). Сталіца — Цзянье, сучасны Нанкін. Вяла працяглыя войны з царствамі Вэй і Шу. Прадпрымала ваенныя паходы супраць плямёнаў юэ ў мэтах іх каланізацыі. У 280 годзе ўвайшло ў склад імперыі Заходняя Цзінь.
Літаратура Очерки истории Китая / Под редакцией Шан Юэ; перевод с китайского. — М., 1959. — С. 118—123.
Катэгорыя:Кітайскія дынастыі Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Кітая Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Азіі Катэгорыя:Эпоха Трохцарства