Вацлаў Сцяпанавіч Окалаў () — беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1967).

Біяграфія Скончыў студыю пры Польскім дзяржаўным вандроўным тэатры БССР, які існаваў у 1929—1935 гадах з асноўнай базай у Мінску, і ў 1931—1936 гг. працаваў у ім. У 1938—1941 гадах уваходзіў у склад трупы Беларускага тэатра юнага гледача. Адной з лепшых пастановак тэатра таго часу была «Цудоўная дудка» Віталя Вольскага (па матэрыялах беларускіх народных казак, 1939). Вацлаў Окалаў з поспехам выканаў у ёй ролю Паэта. Граў у спектаклі «Снежная каралева» (1939). П’еса напісана Я. Шварцам па матывах вядомай казкі Х. К. Андэрсена. У ліку найбольш удалых выканаўцаў адзначаўся В. Окалаў, які сыграў ролі Камерцыі Саветніка і Канцлера. З 1944 года акцёр працаваў у Палескім, з 1945 года — у Пінскім, з 1954 года — у Магілёўскім абласных драматычных тэатрах.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С.429.

Зноскі

Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР