Алена Міхайлаўна Маргунова () — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат тэхнічных навук (2001)Разработка технологии пивоваренного солода из тритикале, районированных в Республике Беларусь: Дис. на соиск. учен. степ. канд. техн. наук: 05.18.07: 28.12.2001: 25.04.2001 / М-во образования Респ. Беларусь, Могилев. технол. ин-т, дацэнт. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (з 2024).

Біяграфія Нарадзілася 7 жніўня 1967 года ў Магілёве.

У 1989 годзе скончыла Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасцi «Тэхналогiя хлеба, кандытарскiх, макаронных вырабаў i харчканцэнтратаў», у 2000 годзе — аспiрантуру гэтай навучальнай установы. У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Распрацоўка тэхналогіі піваварнага соладу з трыцікале, раяніраваных у Рэспубліцы Беларусь».

З 1989 года па 2013 год — у Магілёўскім дзяржаўным тэхналагічным інстытуце (з 2002 года — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання). За гэты час быў пройдзены шлях ад інжынера да намесніка дэкана.

У 2013—2022 гадах займала пасаду намесніка генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, курыравала пытанні навукі, стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання.

З 2022 года да красавіка 2024 года — першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

22 красавіка 2024 года прызначана Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 22 апреля 2024 года № 169 «О Е. М. Моргуновой».

Бібліяграфія Химический состав и пищевая ценность белорусских продуктов питания / Е. М. Моргунова, С. Н. Вислоухова, Е. В. Федоренко. — Минск : ИВЦ Минфина, 2024. — 136, с.

Крыніцы

Спасылкі Дзяржстандарт — МАРГУНОВА Алена Мiхайлаўна Лукашенко назначил Моргунову главой Госстандарта Беларуси

Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі