«Афганістан. Я памятаю» () — беларускі дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе.
Сюжэт Героі фільма — беларускія ветэраны Афганскай вайны. Для іх выкананне інтэрнацыянальнага абавязку не засталося ўспамінамі пра падзеі дваццаціпяцігадовай даўніны, у кожнага з іх тая вайна жыве і сёння. У карціне праз канкрэтныя людскія лёсы выяўляецца праўда аб той трагічнай вайне і чалавечай мужнасці, праўда, якая так патрэбна не толькі ім, але і ўсім нам. Галоўная думка фільма ў тым, што кожны з афганцаў, якія прайшлі праз кроў, боль і пакуты – варты памяці і павагі.
Здымачная група рэжысёр, сцэнарый — Халіма Хасанава. Узнагароды Прыз «За найлепшы дакументальны фільм» на мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» (2014).
Зноскі
Літаратура Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»