Людміла Мікалаеўна Усанава (Караткевіч) () — беларуская і расійская актрыса, заслужаная артыстка Беларускай ССР (1976).

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і кадравага ваеннага. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіла ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), які закончыла ў 1962 годзе.

У 1966—1976 гадах працавала на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Адны з самых яе ўдалых работ на той час — вобразы Дашачкі («Залатая карэта» Л. Лявонава), Лізаветы («Дзіўны доктар» А. Сафронава), Інэсы («З каханнем не жартуюць» Кальдэрона), Таццяны ў горкаўскіх «Мяшчанах», Наталлі ў чэхаўскіх «Трох сёстрах», Машы («Добры дзень, Крымаў!» Г. Назарава), Тамары («Сітуацыя» В. Розава).

З 1979 года працуе ў Кемераўскім драматычным тэатры імя А. В. Луначарскага, дзе выканала шмат самых разнапланавых жаночых роляў у спектаклях «На ўсякага мудраца хапае прастаты» і «Без віны вінаватыя» А. Астроўскага, «Ганна Снегіна» С. Ясеніна, «Пігмаліён» Б. Шоу і інш.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2003. – Т. 16. – С.260. Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. – Мінск, 2003. – Т. 2. – С.468.

Зноскі

Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР