Гета ў Іванаве (канец сакавіка — 27 верасня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Іванава Брэсцкай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Да 1939 годзе ў Іванаве жылі каля 5000 чалавек, палову з якіх складалі яўрэі. Горад быў акупаваны нямецкімі войскамі 27 чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася больш за тры гады — да 16 ліпеня 1944 года.

Напярэдадні свята Песах (канец сакавіка) 1942 года ў Іванаве немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, пачалі арганізоўваць гета. Пад гета быў выдзелены раён з чатырох кварталаў (каля 70 аднапавярховых дамоў), у які сагналі больш за 3000 яўрэяў. Гета знаходзілася ў цэнтры Іванава — у дамах, прылеглых да Базарнай (Рынкавай) плошчы, вуліцы Савецкай і млыне, дзе і да вайны пражывалі габрэі. Па меры засялення ў гета яўрэяў з бліжэйшых вёсак, умовы сталі настолькі невыноснымі, што нацысты дазволілі ўключыць у гета яшчэ некалькі дамоў. Агульная колькасць вязняў склала ад 2 да 3,5 тысяч чалавек.

Шмат вязняў Іванаўскага гета былі забітыя ў чэрвені 1942 года на станцыі Бронная ГараЕ. Розенблат. «Жизнь и судьба Брестской еврейской общины, XIV—XX вв.», Belorusskiĭ fond kulʹtury, 1993, с. 29. Апошніх 62 чалавек забілі ў сярэдзіне кастрычніка 1942 года.

У 1944 годзе немцы, спрабуючы схаваць сляды злачынстваў, прымусілі савецкіх ваеннапалонных раскопваць расстрэльныя ямы і спальваць целы іванаўскіх габрэяў, пераклаўшы іх бярвёнамі.

Усяго ў Іванаве нацыстамі і калабарантамі былі забітыя ад 3150 да 3500 габрэяў.

Толькі нешматлікім габрэям удалося бегчы і далучыцца да партызанскіх атрадаў. З гета ўсяго выжыла менш за 100 чалавек.

Памяць У Іванаве ўстаноўлены тры помнікі ахвярам генацыду яўрэяў.

Крыніцы

Літаратура

Іванава Катэгорыя:Гісторыя Іванаўскага раёна Катэгорыя:Іванава