Walther CCP ( Concealed Carry Pistol — пісталет для схаванага нашэння) — паўаўтаматычны пісталет схаванага нашэння распрацаваны Carl Walther Sportwaffen для грамадзянскага рынку ЗША.
Распрацоўка Walther CCP быў прадстаўлены ў сакавіку 2014 г. пад патрон 9 × 19 мм Парабэлум.
У верасні 2018 года кампанія Walther вывела на рынак абноўлены CCP M2. Самай значнай мадэрнізацыяй стаў рычаг разборкі, які дазваляў разабраць пісталет без спецыяльных прыстасаванняў.
Прыблізна ў студзені 2019 года Walther прадставіў CCP M2 380, варыянт з калібрам .380 ACP (стаў даступны на рынках у студзені 2020 г.).
Дызайн Walther CCP пабудаваны па схеме з паўсвабодным затворам, пры стрэле частка парахавых газаў адводзіцца з канала ствала ў размешчаны пад ствалом газавы цыліндр (у ствале перад патроннікам ёсць адтуліна для газаадвода). Газавы поршань затвора-кажуха ўваходзіць у гэты цыліндр. Падчас стрэлу ў цыліндры ствараецца падвышаны ціск газаў, які тармозіць адыход затвора назад
Гэты дызайн амаль ідэнтычны дызайну Heckler & Koch P7. Walther называе гэтую сістэму Softcoil. Матэрыял корпусу — палімер. Засцерагальнік размешчаны з левага боку корпуса. Прыцэл — адкрыты (нерэгулюемы цэлік + мушка). У пярэдняй частцы пісталета (пад ствалом) зроблена планка Пікаціні для мацавання аксесуараў. Высілак «спускавога кручка» — каля 2,5 кг.
Крыніцы Катэгорыя:Самазарадныя пісталеты Германіі Катэгорыя:Пісталеты Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта