Аперацыя «Нюрнберг» () — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызанскага атрада «Спартак», часткова партызанскай брыгады «Няўлоўныя», партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава, спецгруп ЦК КП(б) Літвы і Латвіі і мясцовага насельніцтва ў Браслаўскім, Пастаўскім і Шаркаўшчынскім раёнах (паміж азёрамі Богінскае і Дрывяты) 22—28 лістапада 1942 года. Гэтай аперацыяй карнікі намераваліся закончыць агульны план ліквідацыіпартызанскага руху на тэрыторыі так званай генеральнай акругі «Беларусь».

Ход аперацыі Праводзілася сіламі 1-й матарызаванай брыгады СС, 14-га і 16-га паліцэйскіх і 75-га стралковых палкоў, матарызаваных узводаў жандармерыі і часцей вермахта. Ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам начальніка паліцыі бяспекі і СД «Остланд» обергрупенфюрэра Екельна і спецупаўнаважанага рэйхсфюрара СС Гімлера па барацьбе з партызанамі обергупенфюрэра СС і генерала паліцыі Баха-Зелеўскага.

Карнікі не змаглі акружыць і знішчыць партызан, але загубілі каля 3 тысяч мясцовых жыхароў, захапілі жывёлу, разрабавалі маёмасць насельніцтва, спалілі больш за 30 вёсак.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Карныя аперацыі нямецкага войска Катэгорыя:Бітвы Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:1942 год у Беларусі Катэгорыя:Лістапад 1942 года Катэгорыя:Гісторыя Браслаўскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Пастаўскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Шаркаўшчынскага раёна