Аперацыя «Буравеснік» () — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Клімавіцкім раёне 10—15 ліпеня 1943 года.
Ход аперацыі Аперацыя праводзілася сіламі начальніка аховы тылу 4-й нямецкай арміі, у тым ліку 774-га батальёна 96-га ахоўнага палка, паліцыі парадку, 624-га асобнага ўсходняга батальёна.
На поўдзень ад вёскі Студзянец, каля вёсак Сасноўка і Антонаўка карнікі былі спынены, а потым контратакаваны байцамі 13-й Касцюковіцкай партызанскай брыгады. Насельніцтва з вёсак, якім пагражалі карнікі было схавана ў глыбіні партызанскай зоны. Кіраўніцтва карнай аперацыяй «Буравеснік» у справаздачы вышэйшаму камандаванню прызнала поўны яе правал.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Карныя аперацыі нямецкага войска Катэгорыя:Бітвы Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:1943 год у Беларусі Катэгорыя:Ліпень 1943 года Катэгорыя:Гісторыя Клімавіцкага раёна