Якуб Блашчыкоўскі (; нар. , Трускалясы, Польшча) — колішні польскі футбаліст. Абараняў колеры нацыянальнай зборнай Польшчы, гуляючы на пазіцыі паўабаронцы. Акрамя таго, Блашчыкоўскі часткова валодае «Віслай», якую сваімі намаганнямі здолеў выцягнуць з банкруцтва.
Біяграфія Якуб нарадзіўся 14 снежня 1985 года ў вёскі Трускалясы паблізу горада Чэнстахова. Калі Якубу было 8 гадоў, ён і яго старэйшы брат Давыд пачалі займацца футболам у мясцовай камандзе горада Чэнстахова, у клубе «Ракаў». Братам штодня даводзілася пераадольваць на цягніку 35 кіламетраў у адзін бок, каб дабрацца да горада Чэнстахова, але і ў роднай вёсцы братам атрымлівалася пагуляць у футбол на газоне каля дома, але нават на пярэдадні Калядаў юныя футбалісты «ганялі мяч» у бабулінай цяпліцы. Калі Якубу было 11 гадоў, у яго трагічна памерла маці, для Якуба гэта стала такім шокам, што ён перастаў наведваць футбольныя трэніроўкі і нават школу. Пасля смерці маці, выхаваннем Якуба занялася яго бабуля, Феліцыя Бжэнчкова, якая стала для яго другой маціNarodziny gwiazdy «Białej Gwiazdy». krakow.gazeta.pl.
Нацыянальная зборная Блашчыкоўскі дэбютаваў за зборную Польшчы 28 сакавіка 2006 года ў таварыскім матчы супраць Саудаўскай Аравіі.
Дасягненні «Вісла»: Чэмпіён Польшчы: 2005
«Барусія»: Чэмпіён Германіі: 2011, 2012 Уладальнік Кубка Германіі: 2012 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2011
Крыніцы
Спасылкі Старонка на сайце нацыянальнай каманды Польшчы Якуб Блашчыкоўскі на transfermarkt.de
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Страдам Чэнстахова Катэгорыя:Ігракі ФК Вісла Кракаў Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург