Віталь Пятровіч Барчук () — беларускі дыпламат.

Біяграфія У 2000 годзе скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе — установу адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

З 1995 па 2013 гады служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

З 2013 па 2015 гады — эксперт па знешнепалітычных пытаннях ЗАТ «Белтэхэкспарт», галоўны эксперт па знешнепалітычных пытаннях ЗАТ «Белтэхэкспарт», начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці — галоўны эксперт па знешнеэканамічнай дзейнасці, начальнік упраўлення знешнеэканамічнага супрацоўніцтва ЗАТ «Белтэхэкспарт».

У 2018 годзе — кіраўнік прадстаўніцтва прыватнай акцыянернай кампаніі з абмежаванай адказнасцю «Nord Group N.G. Limited» у Рэспубліцы Беларусь.

У 2019 годзе — дырэктар ТАА «Інавацыйная кампанія „ІНТЭС“».

З 2021 па 2022 гады — галоўны спецыяліст, кансультант аддзела супрацоўніцтва з краінамі СНД галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

У 2022 годзе — памочнік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 2023 па студзень 2025 года — начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

14 студзеня 2025 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба і па сумяшчальніцтве ў Дамініканскай РэспубліцыУказ Президента Республики Беларусь от 14 января 2025 г. № 18 і НікарагуаЛукашэнка назначыў новых паслоў у Казахстан, Узбекістан, Азербайджан, Турцыю, Ізраіль і Кубу.

Валодае іспанскай і англійскай мовамі.

Асабістае жыццё Жанаты, выхоўвае сына і дачку.

Крыніцы

Спасылкі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі на Кубе Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Нікарагуа