Ален Карно ; ) — французскі і .
Біяграфія Пасля атрымання музычнай адукацыі скончыў Інстытут кінематаграфіі () у Парыжы.
У 1969 годзе пачаў шлях у «вялікім кіно» у якасці асістэнта рэжысёра фільма Коста-Гаўраса «Прызнанне». Следам яшчэ некалькі прац у якасці асістэнта рэжысёра.
У 1973 годзе дэбютаваў фільмам «Францыя, акцыянернае таварыства», прытчы пра легалізацыю наркотыкаў, які праваліўся ў пракаце. Аднак наступныя фільмы з удзелам Іва Мантана «Паліцэйскі кольт „Пітон 357“» (1976), «Пагроза» (1977), «Чорная серыя» (1979) і «Выбар зброі» (1981) выклікалі вялікі грамадскі рэзананс. Гэтыя фільмы адрозніваліся неўласцівай для таго часу ў еўрапейскім кіно «натуралізацыяй» паўсядзённай жорсткасці. Напрыклад, у «Пітоне 357» камісар, несправядліва западозраны ў забойстве палюбоўніцы, спальваў твар кіслатой, каб пазбегнуць апазнання сведкамі.
Яго фільм «Форт Саган» (з удзелам Жэрара Дэпардзьё і Катрын Дэнёў, 1984) стаў на той перыяд самым дарагім фільмам у Францыі.
У 1987 годзе зняў тэлефільм пра Афганістан («Afghanistan, le Pays Interdit») у серыі сюжэтаў пад назвай «Médecins des Hommes».
У 1992 годзе карціна Корна «Усе раніцы свету», якая расказвае гісторыю знакамітага музыканта XVII стагоддзя Марэна Марэ, атрымала першую прэмію французскага кінематографа — «Сезар». Фільм перамог адразу ў сямі намінацыях: за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру, найлепшую жаночую ролю другога плана, найлепшую аператарскую работу, гук, музыку і касцюмы.
Таксама зняў фільмы «Індыйскі накцюрн» (паводле аднайменным рамане Антоніа Табукі), экранізаваў раман Амелі Натомб «Страх і трапятанне».
Апошняя праца рэжысёра — трылер «Злачынства страсці» (), які выйшаў на экраны французскіх кінатэатраў ужо пасля смерці рэжысёра, у жніўні 2010 года.
Зноскі
Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі