Енс Столтэнберг (, нар. , Осла, Нарвегія) — нарвежскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Паходзіць з вядомай у нарвежскай палітыцы сям’і. Яго бацька Турвальд Столтэнберг займаў пасаду міністра замежных спраў Нарвегіі.
Пачаў сваю кар’еру як журналіст у тады ўплывовай газеце Arbeiderbladet, якая з’яўлялася афіцыйным рупарам нарвежскіх левых. Узначальваў моладзевае крыло Нарвежскай працоўнай партыі ў 1985—1989. Міністр гандлю і энергетыкі ў 1993—1996 ва ўрадзе Гру Харлем Брундтланда. Міністр фінансаў у 1996—1997 ва ўрадзе Турб’ёрна Ягланда.
Зноскі
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Нарвегіі Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Нарвегіі Катэгорыя:Міністры фінансаў Катэгорыя:Міністры энергетыкі Нарвегіі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Генеральныя сакратары НАТА