Саша Гітры (, сапраўднае імя Аляксандр Жорж П’ер Гітры, ; ) — французскі пісьменнік, , рэжысёр і прадзюсар, драматург, напісаў больш за сотню п’ес і зняў па некаторых з іх фільмы.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Люсьена Гітры, акцёра Міхайлаўскага тэатра ў Пецярбургу, і Рэнэ Дэльма, дачкі пісьменніка і журналіста Рэнэ дэ Пон-Жэста. Хросным бацькам быў расійскі імператар Аляксандр III; у памяць аб гэтым Саша Гітры выкарыстоўваў у псеўданіме рускую памяншальную форму свайго імя.

Гітры дрэнна вучыўся ў школе, што было звязана з пераездамі яго бацькі, затое з ранніх гадоў пачаў граць у тэатры і пісаць п’есы.

Першы фільм Гітры зняў у 1915 годзе, сур’ёзна заняўся кіно з 1935 года, ацаніўшы перавагі кінематографа, які захоўвае выяву «навечна», перад тэатрам.

У гэтыя гады кандыдатура Гітры прапаноўвалася для абрання ў Французскую акадэмію. Гітры адмовіўся ад прапановы, бо неабходнай умовай для абрання была адмова ад акцёрскай дзейнасці. У 1939 годзе стаў членам Ганкураўскай акадэміі.

У перыяд нямецкай акупацыі Гітры не пакінуў Парыж. На працягу чатырох гадоў ён працягваў тэатральную дзейнасць у горадзе, што выклікала абурэнне з боку змагароў Супраціўлення. Пасля вызвалення Францыі Гітры быў арыштаваны і ўтрымліваўся пад вартай 60 дзён без прад’яўлення абвінавачання, пасля чаго справа была закрытая.

Яго апошняй, пятай, жонкай была акторка Лана Марконі.

Памёр 24 ліпеня 1957 года. Пахаваны ў Парыжы на могілках Манмартр. Фільмаграфія (1953) «Таямніцы Версаля» Зноскі

Катэгорыя:Акцёры Францыі