Гета ў Моўчадзі (ліпень 1941 — 18 ліпеня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Моўчадзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Стварэнне гета Перад вайной у вёсцы Моўчадзь (Маўчадскі сельсавет) пражывалі прадстаўнікоў нацыянальнасці.

Вёска была акупаваная нямецкімі войскамі з чэрвеня 1941 года па ліпень 1944 года.

У ліпені 1941 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі яўрэяў Моўчадзі і з бліжэйшых вёсак у гета.

Знішчэнне яўрэяў У маі 1942 года яўрэяў прымусілі вырыць катлаван на Папоўскіх гарах. У ноч на 15 ліпеня 1942 года нацысты і паліцыянты адбіралі габрэяў групамі па 100—120 чалавек і адводзілі да катлавану, распраналі дагала і расстрэльвалі.

Чатырохгадовую дачку Зосі Шміловіч немцы застрэлілі на вуліцы, бо яна не паспявала ісці за астатнімі. Язэпа Сіняўскага з жонкай і двума дзецьмі знайшлі на гарышчы і забілі на месцы, проста ў ложку застрэлілі хворага Хаіма Мендзялевіча. 15 ліпеня 1942 года расстралялі сям’ю фельчара Бачко, а дзвюх яго дачок згвалтавалі і затым забілі.

Пасля гэтага немцы абвясцілі, што ўсім пакінутым габрэям гарантуюць жыццё і працу калі яны пераселяцца ў гета. Літаральна праз 10 дзён адбылася чарговая акцыя. З 15 па 18 ліпеня 1942 года ва ўрочышчы Папоўскія горы былі расстраляныя 3665 чалавек з Моўчадзі і бліжэйшых населеных пунктаў — сярод якіх амаль усе былі яўрэі, а таксама 50 беларусаў і 5 або 15 ваеннапалонных.

Арганізатарамі і выканаўцамі забойстваў былі: намеснік гебітскамісара Баранавічаў і Баранавіцкай акругі, кіраўнік войскаў СС (у адной асобе) Краф, лейтэнант войскаў СС Монджэк і іншыя. Карнікі прыязджалі ў Моўчадзь і з іншых раёнаў Баранавіцкай вобласці.

У тым жа годзе, пазней, падчас чарговай акцыі масавага знішчэння ў Моўчадзі былі забітыя і пахаваныя ва ўрочышчы Папоўскія горы больш за 200 апошніх вязняў гета, якія працавалі на тарфяным прадпрыемстве.

Памяць У 1977 годзе ў Моўчадзі быў усталяваны помнік «савецкім грамадзянам, якія загінулі ад рук фашыстаў»Памятник убитым евреям Молчади .

У 2000-х гадах на новым помніку ахвярам генацыду яўрэяў на беларускай, англійскай і іўрыце былі выбітыя словы: «Тут у 1942 годзе былі па-зверску закатаваныя яўрэяў — мясцовых жыхароў».

Крыніцы

Літаратура

Моўчадзь Катэгорыя:Гісторыя Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Моўчадзь (вёска)