Умка — сабака Аляксандра Лукашэнкі пароды шпіц. Упершыню з’явіўся на публіцы 25 красавіка 2020 года. З таго часу актыўна суправаджае Лукашэнку на міжнародных і рэспубліканскіх мерапрыемствах.
З’яўленні на публіцы Упершыню сабака быў прадстаўлены публіцы 25 красавіка 2020 года падчас суботніка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Умка з’явіўся ў яго выпадкова. Першапачаткова сабака быў падораны не яму, але ў выніку прывязаўся менавіта да палітыка. Мянушка шпіцы стала вядомая толькі праз паўтара месяца пасля першага з’яўлення, калі яе раскрыла прэс-служба прэзідэнта. Да студзеня 2021 года Умка рэдка трапляў у кадры. Упершыню за доўгі час ён быў заўважаны падчас інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі Наіле Аскер-задэ. Падчас запісу сабака знаходзіўся на стале з ежай, а людзі прымалі ежу. Гэты эпізод выклікаў шырокія абмеркаванні і здзіўленне ў грамадстве.
У маі 2021 года Шпіц быў заўважаны на нефармальнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з былым прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. У верасні таго ж года Умка суправаджаў кіраўніка дзяржавы на сумесных беларуска-расійскіх ваенных вучэннях «Захад-2021». Пасля шпіц прысутнічаў на саміце АДКБ і ШАС у Таджыкістане, дзе яго заўважылі ў рэзідэнцыі прэзідэнта Эмамалі Рахмона. У красавіку 2022 года сабака наведаў дэльфінарый падчас візіту Лукашэнкі на Далёкі Усход, дзе быў пасаджаны на асобнае месца для гледачоў.
У верасні 2022 года падчас рабочага візіту ў Самарканд Умку перавозілі ў дзіцячым вазку. У снежні таго ж года яго заўважылі ў царскай ложы Вялікага тэатра ў Маскве. У студзені 2023 года Шпіц суправаджаў Лукашэнку ў ААЭ, дзе знаходзіўся на стале падчас сустрэчы палітыка з бізнесменам Сяргеем Цяцерыным. Пазней Умка наведаў Зімбабвэ.
26 студзеня 2025 года падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі на выбарчы ўчастак з нагоды прэзідэнцкіх выбараў Умка справіў малую патрэбу на сцяну будынка.
Праблемы са здароўем З 2023 года знешнасць Умкі зведала прыкметныя змены. Многія назіральнікі адзначылі значны набор вагі ў сабакі. Ветэрынарны спецыяліст, які прааналізаваў фатаграфіі шпіца, выказаў здагадку, што прычынай магло стаць атлусценне, якое паўплывала на выправу і становішча лап. Адным з магчымых фактараў павелічэння масы цела магла быць кастрацыя, якая запавольвае абменныя працэсы і зніжае патрэбнасць арганізма ў калорыях. Таксама ветэрынар адзначыў, што рацыён сабакі, верагодна, не падвяргаецца строгаму кантролю. З-за праблем з лішняй вагой у шпіца з’явіліся цяжкасці з дыханнем.
Ацэнкі Беларускі партал Zerkalo.io назваў Умку самым папулярным сабакам краіны.
Заўвага
Спасылкі
Катэгорыя:Знакамітыя сабакі Катэгорыя:Аляксандр Лукашэнка