За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Капыльскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахЛ. Слобин. Рассказ Григория Дорского Р. Нечай. Холокост в Копыльском районе в годы Великой Отечественной войны Э. Иоффе. Евреи Копыля в годы Великой Отечественной войны .
Яўрэяў у раёне забівалі ў Капылі, у вёсках Вялікая Раёўка (больш за 100 габрэяў), Вялікія Прусы, Пясочнае (вясной 1942 года 100 яўрэяў забітыя ў Капыльскім гета), Бабоўня (25 габрэяў), Славінка, Камсамольская (Пукава), Душава, Семежава, Лугавая (Свінка), Цімкавічы, у вёсках Грозаўскага сельсавета і ў іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета: У гета горада Капыль (канец чэрвеня 1941 — 22 ліпеня 1942) былі закатаваныя і забітыя 3500 габрэяў. У гета пасёлка Грозава (лета 1941 — лістапад 1941) вязні пераведзены ў гета ў Канюхах і забітыя (усяго каля 600 габрэяў). У гета вёскі Вялікія Прусы (да ліпеня 1943) забіта невядомая колькасць чалавек. У гета вёскі Канюхі (да 18 снежня 1941) забіта 433 чалавекіГосударственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 82, дело 4, лист 14В. Шуракова. Утраченное наследие: Конюхи Л. Слобин. Борис Гимельштейн — последний еврей местечка Грозово . У гета вёскі Цімкавічы (да 25 чэрвеня 1942) забіта больш за 1000 чалавек.
У Капыльскім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Трафім КурловічЯд Вашем. История спасения. Курлович Трофим. , Эмілія Сцяпура і Алена Горская (Сцяпура)Яд Вашем. История спасения. Степуро Эмилия и Горская Елена. .
Два помнікі забітым яўрэям устаноўлены ў Капылігазета «Слава працы» , № 50 (10338), 8 июня 2015, с. 8, па аднаму ў Грозаве, Цімкавічах, Камсамольскай, Душаве.
Крыніцы
Літаратура
Капыльскі раён Катэгорыя:Гісторыя Капыльскага раёна