Альбер Аляксандр Прэцыёзі (; ) — французскі ваенны лётчык, баец палка «Нармандыя».

Біяграфія Нарадзіўся на востраве Корсіка ў сям’і сельскага жандара. У 1930-х пакінуў родную вёску і ў 1935 годзе паступіў у авіяцыйную школу Салон-дэ-Праванс.

У пачатку Другой сусветнай вайны быў капітанам французскіх ВПС. У 1940 годзе далучыўся да 1-й знішчальнай групы, якая дзейнічала ў Егіпце і Лівіі.

Пазней Прэцыёзі дабраўся да СССР. 28 кастрычніка 1942 годаПрециози Альбер ён далучыўся да знішчальнага палка «Нармандыя» (пазней пераназваны ў «Нармандыя—Нёман»). Падраздзяленне складалася з французскіх лётчыкаў, якія змагаліся на Усходнім фронце.

У паветраным баі на арлоўскім напрамку пілота збілі. Яго цела было спешна пахавана разам з савецкімі вайскоўцамі і партызанамі.

Муамар Кадафі У 1941 годзе самалёт Прэцыёзі з-за тэхнічнай няспраўнасці вымушана сеў у Лівійскай пустыні. Выжыць лётчыку дапамаглі бедуіны племя сенусіБельгийские СМИ предположили, что отцом Каддафи был французский летчик. Нейкі час ён пражыў у іх. Пілот уступіў у любоўную сувязь з мясцовай жанчынай, якая пасля нарадзіла ад яго хлопчыка. Паводле некаторых звестак, дзіцем быў будучы кіраўнік Лівійскай Джамахірыі Муамар Кадафі“Kadhafi, l’enquête corse”, Bakchich Info, 16/02/2008Les photos Kadhafi/Preziosi. Чуткі грунтаваліся на наступным: 1) гісторыя пра тое, што ў Прэцыёзі быў біялагічны сын у Лівіі, цыркулявалася сярод яго саслужыўцаў; 2) у маладосці Кадафі быў вельмі падобны на Прэцыёзі. Упершыню ў СМІ падобная інфармацыя з’явілася ў 1970-х гадах“Kadhafi, fils de Preziosi?”, Le Journal du Dimanche, 17/02/2008. Аднак гэтыя здагадкі не былі пацверджаны па выніках вывучэння архіва ВПС Францыі і сваякамі пілота.

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені (пасмяротна, май 1965)

Памяць Імем Прэцыёзі названа 126-я авіябаза ВПС Францыі, размешчаная ў Венцізеры (Верхняя Корсіка)Base Aérienne 126 « Capitaine Preziosi » Solenzara .. Аб’ект выкарыстоўваўся ў ходзе інтэрвенцыі НАТА ў Лівіі супраць войск Муамара Кадафі.

Крыніцы

Літаратура Jean-François Roseau, La chute d'Icare, Paris, Éditions de Fallois, 2016, 342 p. (ISBN 978-2-877-06956-4, OCLC 958089080) et Paris, Folio, 2018 (n° 6506).

Спасылкі Біяграфія

Катэгорыя:Постаці Корсікі Катэгорыя:Французскія лётчыкі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Нармандыя-Нёман