Вячаслаў Станіслававіч Аўгусціновіч () — беларускі мастак.

Біяграфія Пасля заканчэння ў 1974 годзе 8-мі класаў Заслаўскай сярэдняй школы год правучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У 1978―1980 гадах служыў тэрміновую вайсковую службу ў Арміі (Мар’іна Горка). У 1986 годзе скончыў аддзяленне прамысловага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Да сярэдзіны 1990-х працаваў мастаком на Мінскім мастацкім камбінаце.

Жыве ў Мінску.

Творчасць Пасля сканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута працаваў у галіне выяўленчай і мастацкай галаграфіі. Станам на 2025 год пераважна працуе ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажа, партрэта.

З 1986 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках, сярод якіх персанальная выстаўка ў Лілі (Францыя, 2011). Работы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Германіі, Італіі, Польшчы, Кітая, Расіі і ЗША.

Крыніцы

Спасылкі онлайн-галэрэя Artcenter.by выстаўка жывапісу «Фарбы душы», Ивенецкий музей традиционной культуры Дакрануцца фарбамі да сэрца, час. «Светлы Шлях», 18.10.2023 Выставка «Родной край» Вячеслава Августиновича в Художественном музее , Брестский областной краеведческий музей

Катэгорыя:Мастакі Беларусі