Ра́фах (, ) — горад у Паўночным Сінаі Егіпта, адзіны пагранічны пераход на мяжы з Газай.

Гісторыя Пасля выхаду Ізраіля з Сіная ў 1982 годзе горада падзялілі калючым дротам на газаўскую і егіпецкую часткі, а каб стварыць буферную зону, разбурылі цэнтр.

У 2014 годзе егіпецкія ўлады вырашылі цалкам знесці Рафах, адсяліўшы жыхароў. У 2015 пачалося капанне канала на мяжы з Газай. Арганізацыя Human Rights Watch назвала знішчэнне будынкаў і масавае перасяленне ваенным злачынствам.

Клімат Звыклы для міжземнаморскіх гарадоў паўночнага ўзбярэжжа Егіпта клімат характэрны гарачым сухім летам і лёгкай дажджлівай зімой. Улетку звыклая дзённая тэмпература 30 °C, дзякуючы ўплыву мора рэдка перавышае 35 °C. Узімку тэмпература рэдка бывае меншай за 6 °C. Магчымы рэдкі снег, але часцей мокры снег, град ці дажджы.

Эканоміка Міжземнаморскі клімат Рафы спрыяльны для вырошчвання садавіны і сельскагаспадарчых культур, такіх як персікі, аліўкі, яблыкі, цытрусавыя, фінікі, вінаград, гародніна, трускаўкі і перац.

Асноўнай крыніцай даходаў для бедуінскіх плямёнаў стала кантрабанда зброі, ежы і іншых тавараў па тунэлях у Газу.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Паўночнага Сіная Катэгорыя:Узбярэжныя населеныя пункты Егіпта Катэгорыя:Гарады Егіпта Егіпет