Домас Буценас (; ) — літоўскі гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (1976).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і эмігрантаў, якая з 1932 жыла ў Літве. Скончыў у 1952 годзе Вільнюскі ўніверсітэт. У 1957—1999 гадах працаваў у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве ЛітССР (з 1990 года Архіў гісторыі Літоўскай дзяржавы), яго дырэктар у 1962—1987 гадах, адначасова ў 1971—1991 гадах выкладаў у Вільнюскім універсітэце.
Навуковая дзейнасць Працы па гісторыі дворнай чэлядзі ў ВКЛ у XVI—XVII стст., магнацкіх родаў, архівістыцы. Аўтар «Гістарычнага нарыса дзяржаўных і грамадскіх устаноў Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVIII стагоддзяў» («Lietuvos Didžiosios Kunigaikštijos valstybinių ir visuomeninių institucijų istorijos bruožai XIII—XVIII amžiuje», Вільня, 1997). Адказны рэдактар і адзін з аўтараў даведніка па фондах Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы («Lietuvos centrinio valstybinio istorijos archyvo fondų žinynas», Вільня, 1990). Склаў вопіс дакументаў фонда Сапегаў у гэтым архіве («Sapiegų giminės dokumentai. Fondo aprašas F. Nr. 1292». Vilnius, 1995). Удзельнічаў у выданні зборніка дакументаў аб заснаванні Віленскай акадэміі («Academia et universitas Vilnensis», Вільня, 1979; «Academia et Universitas Vilnensis: Vilniaus universiteto steigimo dokumentaiVilniaus universiteto steigimo dokumentai», Вільня, 2004).
Творы Вопросы фондирования документов Великого княжества Литовского в каталоге И.Спрогиса // Материалы межреспубликанской научной конференции по источниковедению и историографии народов прибалтийских республик Союза ССР: Источниковедение. Вильнюс, 1978.
Крыніцы
Літаратура Tautvaišaitė L. Istorikui ir archyvistui Domai Butėnui — 75 metai // Lietuvos istorijos metraštis, 2001 metai. Vilnius, 2002. Т. 1.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Архівісты Літвы Катэгорыя:Гісторыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі Літвы