За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Слуцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахЛ. Слобин. Рассказ Григория Дорского .
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета: У гета вёскі Грэск (лета 1941 — 18 снежня 1941) былі закатаваныя і забітыя больш за 200 габрэяў. У гета вёскі Леніна (лета 1941 — 7 чэрвеня 1942) былі забітыя больш за 140 габрэяў. У трох гета горада Слуцк (жнівень 1941 — 8 лютага 1943) былі закатаваныя і забітыя больш за 10 000 габрэяў.
У Слуцкім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Жаўрыд АнастасіяЯд Вашем. История спасения. Жаврид Анастасия. , Касцюкевіч ФеняЯд Вашем. История спасения. Костюкевич Феня. , Ледэр ЭрвінЯд Вашем. История спасения. Ледер Эрвин. .
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў ЛенінеА. Литин. Хроника последнего дня , Слуцк і агульны помнік забітым у ГрэскуА. Литин. Вспоминать это страшно .
Крыніцы
Літаратура
Слуцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Слуцкага раёна