За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Мядзельскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахР. Ковнатор. Убийство евреев в Глубоком и в других местечках Л. Смиловицкий. Поиски спасения евреев на оккупированной территории Белоруссии, 1941—1944 гг. Л. Смиловицкий. Проявления антисемитизма в советском партизанском движении на примере Белоруссии, 1941—1944 гг. .

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета: У гета ў Кабыльніку (Нарачы) (жнівень 1941 — 21 верасня 1942) былі забітыя каля 200 габрэяў. У гета ў Крывічах (1941 — 13 верасня 1942) былі забітыя каля 500 габрэяў. У гета ў Мядзелі (лета 1941 — 21 верасня 1942) былі забітыя больш за 100 габрэяў. У гета ў Будславе (да восені 1941 года) забіта невядомая колькасць чалавек. У гета ў Свіры (да жніўня 1942А. Шульман. Красивое местечко ) было забіта 700 чалавек.

У Мядзельскім раёне 6 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Валай ІванЯд Вашем. История спасения. Валай Иван. , Жалубоўскі АдольфЯд Вашем. История спасения. Желубовский Адольф. , Тункевіч ІозефЯд Вашем. История спасения. Желубовский Адольф. , Шаранговічы Іван, Паўліна і УладзімірЯд Вашем. История спасения. Шаранговичи Иван, Павлина и Владимир. .

Люцыян Хмялёвец — пробашч парафіі ў вёсцы Канстанцінава Свірскага сельсавета, 4 ліпеня 1941 года падпісаў з нямецкім камендантам у Свіры дагавор аб сваёй персанальнай адказнасці, чым выратаваў ад расстрэлу 16 чалавек. Сярод выратаваных былі і 4 габрэіДраўніцкі І. «Касцёл у Канстанцінаве», Паставы: Сумежжа. — 2005.

Помнікі ахвярам генацыду яўрэяў у раёне ўстаноўлены ў Будславе (2), Крывічах, Мядзелі (2) і ў Нарачы.

Крыніцы

Літаратура

Мядзельскі раён Катэгорыя:Гісторыя Мядзельскага раёна