Лідзія Мікалаеўна Смірно́ва (; ) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, Народная артыстка СССР (1974).

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Мензялінскт Уфімскай губерні (зараз у Татарстане). У 1938 годзе скончыла Маскоўскае гарадское тэатральнае вучылішча. У час вучобы была актрысай ў Рэалістычным тэатры і Камерным тэатры Таірава. У 1940—1945 гадах — актрыса кінастудыі «Масфільм». З 1945 года Л. М. Смірнова ў Тэатры-студыі кінаакцёра ў Маскве.

Была членам праўлення Саюза кінематаграфістаў Расіі і акадэмікам Нацыянальнай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі. Абіралася дэпутатам раённага і Маскоўскага гарадскога Саветаў.

Творчасць Л. М. Смірнова стварыла шэраг камедыйных, гратэскавых і характарных вобразаў. Лірычны талент праявіла ў ролях маладых сучасніц. У кіно дэбютавала ў ролі Шурачкі ў фільме «Маё каханне» рэжысёра У. Корш-Сабліна. Бытавым тэмпераментам прасякнута выкананне ролі Ноны Паўлаўны ў тэлефільме «Сёстры» (1957, у пракаце — «Два жыцця»).

Ролі ў кіно «Маё каханне» Шурачка (1940); «Мы чакаем вас з перамогай» — калхозніца (1941); «Хлопец з нашага горада» — Вера (1942); «Яна абараняе Радзіму» — Фенька, партызанка (1943); «Данецкія шахцёры» — Вера Мікалаеўна (1950); «Крутыя ўзгоркі» — Марыя (1956); «Яша Тапаркоў» — Тася (1965); «Гнёзды» — Пелагея (1966, у пракаце «Аблудны»); «Дзядзечкін сон» — Марыя Аляксандращна (1967); «Вясковы дэтэктыў» — Дуська (1969); «Аніскін і Фантамас» — Еўдакія Міронаўна Проніна (1973); «Вяртанне сына» — Еўдакія (1977); «Прыгожа жыць не забароніш» — Людміла Сяргееўна Лыхіна (1982); «Веру ў каханне» — Варвара Андрэеўна Луконіна (1986); «Шапка» — Наталля Кныш (1990); «Дом» — Нілаўна (1995) і іншыя.

Ролі ў тэатры «Маладая гвардыя» паводле А. А. Фадзеева — Люба Шаўцова (1948); «Востраў міру» Я. Пятрова — Памэла (1949); «Апошнія» М. Горкага — Надзея (1953); «Смерць Пазухина» М. Я. Салтыкова-Щадрына — Анна Пятроўна Жываедава (1955); «Суровае поле» паводле А. В. Калініна — Феня (1963); «Жыццё маё — кінематограф» — Лідзія Смірнова (1988) і іншыя.

Крыніцы

Літаратура

Иванова В. С. Лидия Смирнова. — М.: Искусство, 1972. — 112, с. — (Мастера советского кино) Зоркая Н. Лидия Смирнова. — М.: СК СССР, 1975. — 24 с. — 60 000 экз. Михалков С. Наша дружба [: Лидия Смирнова] // Мой любимый актёр: Писатели, режиссёры, публицисты об актёрах кино [: сб.] / Сост. Л. И. Касьянова. М.: Искусство, 1988. — С. 261—274.

Спасылкі Смирнова Лидия Николаевна // Мосфильм 25 июля — День памяти Лидии Николаевны Смирновой // Комитет по культуре администрации Минераловодского муниципального округа Ставропольского края

Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР Катэгорыя:Кінаактрысы СССР Катэгорыя:Акцёры агучвання СССР Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя