Трубапрака́тная вытво́рчасць — выраб бясшвовых (без зварнога падоўжнага ці спіральнага шва) металічных труб спосабам пракаткі. Уключае выраб гарачакатаных і халоднакатаных труб.
Асноўнае тэхналагічнае абсталяванне трубапракатнай вытворчасці — трубапракатны агрэгат (трубапракатны стан), якія складаюцца з некалькіх трубапракатных станаў. Таксама у тэхналагічны працэс уваходзяць аперацыі транспартавання загатовак (зліткаў), іх награванне, каліброўка, ахаладжэнне, праўка, абрэзка.
Для змяншэння таўшчыні сценак і дыяметра, надання трубам лепшых механічных уласцівасцей, дакладных памераў, гладкай паверхні пасля гарачай пракаткі іх ставяць на станы перыядычнага дзеяння, на халодную пракатку. Таксама працягваюць праз валокі валачыльнага стана.
Бясшвовыя трубы ў Беларусі вырабляюць на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне. У Расіі ў 1995 годзе выраблялася каля 1,9 млн т бясшвовых труб (выкарыстанне вытворчых магутнасцяў каля 33 %).
Крыніцы
Літаратура
Осада Я. Е., Спиваковский Л. И. Экономика трубного производства — М., 1963.
Спасылкі Гонтарь А. В., Лазько O. M., Шиленко Г. Я. Создание трубопрокатного производства на республиканском унитарном предприятии «Белорусский металлургический завод» // Литьё и металлургия, 2007, № 1 (40). Основы трубного производства. Учебная программа учреждения высшего образования по учебной дисциплине для специальности 1-42 01 01 Металлургическое производство и материалообработка (по направлениям) // Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога
Катэгорыя:Пракат Катэгорыя:Металургічныя працэсы і аперацыі